Аналіз уплыву няштатнай сітуацыі на бяспеку станцыі працягваецца

- 15:18Інфармацыйная гадзіна, Рознае

Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС (Дзяржатамнагляд) пасля пазапланавай праверкі Беларускай АЭС ацэньвае ўплыў няштатнай сітуацыі з корпусам рэактара блока № 1 на бяспеку. Аб гэтым паведаміў начальнік аддзела камунікацый і грамадскай інфармацыі дэпартамента Алег Собалеў.

“Дзяржатамнагляд, як гэта ўстаноўлена заканадаўствам, атрымаў паведамленне ад РУП “Беларуская АЭС” па факце няштатнай сітуацыі з корпусам рэактара № 1. Пасля паведамлення Дзяржатамнагляд назначыў і правёў пазапланавую праверку, а таксама забараніў работы з корпусам рэактара. Рэгулятарам былі прыняты прамежкавыя рашэнні па гэтай сітуацыі”, — расказаў Алег Собалеў.

Цяпер прадаўжаецца атрыманне дакументацыі на бяспеку.
Дзяржатамнагляд таксама пацвердзіў інфармацыю намесніка міністра энергетыкі Міхаіла Міхадзюка, што радыелагічная пагроза пасля інцыдэнту адсутнічае, паколькі на пляцоўцы станцыі ў Астраўцы няма ядзернага паліва і матэрыялаў.

Як паведамлялася, няштатная сітуацыя адбылася ў ноч з 9 на 10 ліпеня на пляцоўцы захоўвання корпуса рэактара БелАЭС пры правядзенні такелажных работ па яго перамяшчэнні ў гарызантальнай плоскасці.