Аўтарызацыя ў інтэрнэце паставіць бар’ер усёдазволенасці

- 10:44Інфармацыйная гадзіна

Дысцыплінаваць грамадства, карыстальнікаў у сетцы прызвана аўтарызацыя ў інтэрнэце. Такое меркаванне ў праграме “Галоўны эфір” на тэлеканале “Беларусь 1” выказаў міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч.

На думку кіраўніка МУС, любая сацыяльная дзейнасць павінна праходзіць па пэўных правілах. Калі гэтых правіл няма, то адбываецца анархія, безуладдзе і прыніжэнне правоў, свабод і асобы грамадзяніна.

“Калі такіх правіл няма, то яны павінны быць распрацаваны. Гэта маё меркаванне. Адказнасць за ўчыненне супрацьпраўных дзеянняў, няважна ў якой сферы, галіне або форме, павінна быць безумоўнай. Аўтарызацыя ў інтэрнэце дысцыплінуе грамадства, карыстальнікаў у сетцы. Таму што, давайце прызнаемся, інтэрнэт цяпер — гэта зона абсалютна безадказных паводзін, выказванняў, меркаванняў, абраз, распаўсюджвання паклёпу, учынення канкрэтных крымінальных злачынстваў, адміністратыўных правапарушэнняў. За кожны ўчынак чалавек павінен адказваць, асабліва калі ён парушае нечыя правы, інтарэсы. Зыходзячы з гэтага лічу мэта-згодным, правільным і своечасовым вырашэнне пытання аб ідэнтыфікацыі ўдзельнікаў гэтага працэсу. Гэта дысцыплінуе тых людзей, якія сёння не ведаюць ні правоў, ні меж, ні ўмоўнасцей, маралі, прынцыпаў. Усёдазволенасці ў нейкай ступені будзе пастаўлены бар’ер”, — адзначыў Ігар Шуневіч.