Бакі канфлікту дамовіліся развесці ўзбраенні

- 9:56Інфармацыйная гадзіна

Бакі канфлікту ва Украіне дамовіліся развесці ўзбраенні, забароненыя мінскімі дамоўленасцямі, да 20 лютага. Аб гэтым заявіў 15 лютага спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны Марцін Сайдзік.

“Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням поўнага выканання рэжыму спынення агню, развядзення сіл і сродкаў, а таксама пытанням абароны грамадзянскага насельніцтва і жыццёва важных аб’ектаў інфраструктуры, у прыватнасці шляхам стварэння так званых зон бяспекі вакол іх. Было дасягнута пагадненне аб адвядзенні ўсіх узбраенняў, забароненых мінскімі дамоўленасцямі, да 20 лютага”, — сказаў Марцін Сайдзік.

Паводле яго слоў, прынятая падчас папярэдняга пасяджэння заява трохбаковай кантактнай групы з заклікам да строгага выканання поўнага і ўсёабдымнага рэжыму спынення агню дапамагла знізіць напружанасць у зоне канфлікту, зменшыць аб’ём ваенных дзеянняў.