Чэмпіянат адкрыты! Стартуем!

- 13:17VI Чэмпіянат свету сярод студэнтаў па веславанні на байдарках і каноэ, Рознае

VI чэмпіянат свету сярод студэнтаў па веславанні на байдарках і каноэ афіцыйна адкрыўся на базе Рэспубліканскага цэнтра па вяслярных відах спорту ў Заслаўі.

11Цырымонія пачалася з урачыстага шэсця прадстаўнікоў краін-ўдзельніц чэмпіянату. Узначальваў калону сімвал спаборніцтваў Сом Лявон, а за ім горда крочылі спартсмены са сцягамі сваіх дзяржаў.
Па афіцыйных даных у Беларусь прыехала 400 удзельнікаў з 22 краін, сярод якіх больш як 250 спартсменаў, 34 суддзі, 8 з якіх міжнароднага класа, каля 40 ганаровых гасцей і іншыя.
111Старшыня арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні чэмпіяната свету Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Маскевіч выступіў з прывітальнай прамовай, у якой упамянуў пра важнасць чэмпіянату, які праводзіцца ў Беларусі пад эгідай FISU упершыню. Спаборніцтвы маюць асаблівае значэнне, паколькі накіраваны на развіццё і падняцце прэстыжу студэнцкага спорту.
222Далей да ўдзельнікаў і гасцей чэмпіянату звярнуўся Адам Рошак, прэзідэнт Еўрапейскай асацыяцыі студэнцкага спорту. Афіцыйна адкрытым чэмпіянат аб’явіў намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатолій Тозік.
0111Па традыцыі сцяг Міжнароднай федэрацыі студэнцкага спорту быў падняты пад гукі знакамітага студэнцкага гімна “Gaudeamus igitur”. Праз імгненне ўрачыстую клятву ад імя спартсменаў прамовіла студэнтка Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П.Шамякіна, бронзавы прызёр Алімпіяды ў Лондане, шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету, шматразовы чэмпіён Еўропы, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь Марына Літвінчук. Ад судзейскай калегіі клятву даваў намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці ўстановы “Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярных відах спорту”, суддзя кантынентальнай катэгорыі і майстар спорту Дзмітрый Малочка.
555Апладысментаў у той дзень заслугоўвалі не толькі ўдзельнікі і госці чэмпіянату, але і калектывы, якія выступалі на сцэне. У асноўным гэта былі студэнцкія акрабатычныя, танцавальныя, вакальныя калектывы. Дарылі гледачам сваю творчасць і такія вядомыя беларускія выканаўцы, як Настасся Віннікава, пераможац праекта “Акадэмія талентаў” Яўген Слуцкі і ўдзельніцы ўкраінскага шоу “Х-фактар” вакальна-эстрадная група “ИнЖир”. А фінальная песня Ірыны Дарафеевай аб’яднала на адной сцэне ўсіх удзельнікаў святочнай дзеі. Яна ж стала апошнім акордам цырымоніі і ў той жа час пачаткам спаборніцкіх дзён.

666777Падрыхтавала Наталля АЛЁХІНА.