Амаль 24 гады ў Парэцкай базавай школе імя Яўгеніі Янішчыц Пінскага раёна дзейнічае народны літаратурны музей, прысвечаны жыццю і творчасці вядомай паэтэсызямлячкі.
Вялікую дапамогу ў зборы музейных экспанатаў аказалі родныя Я.Янішчыц, настаўнік Ф.Ф.Цудзіла, пісьменнікі Ніл Гілевіч, Алег Лойка, Валянціна Коўтун, Васіль Жуковіч і Вольга Іпатава, аднакласнікі паэтэсы і яе сябры. Сабраныя матэрыялы сістэматызавала першы кіраўнік музея настаўніца беларускай мовы і літаратуры А.П.Сідарук. Сёння яго ўзначальвае яе калега В.І.Мілеўская.
У музеі, размешчаным у асобным памяшканні, можна азнаёміцца з асабістымі рэчамі Я.Янішчыц, яе кнігамі, фотаздымкамі і рукапісамі, размеркаванымі па раздзелах “Сцежкі майго краю”, “Тут дужэлі крылы”, “Узмужнелы талент”, “Памяць аб палескай кнігаўцы”, “Паэты Піншчыны” і “Знакамітыя людзі нашай вёскі”.
Музей налічвае больш за 1,2 тысячы экспанатаў асноўнага і 341 прадмет навукова-дапаможнага фонду. Пры музеі дзейнічаюць савет і гурток “Літаратурнае краязнаўства”.
“Сцежкі майго краю” знаёмяць з фотаздымкамі бацькоў паэтэсы, хаты, дзе яна нарадзілася і жыла з 1948 да 1966 года, і настаўнікаў, якія вучылі яе і якім яна прысвяціла свае вершы. У экспазіцыі — пасведчанні аб нараджэнні, заканчэнні васьмігодкі, атэстат, сшыткі з вершамі, рукапісны зборнік “Першыя россыпы”, рукапісы, падручнікі…
***
Радзімы вецер!
Ён з усіх вятроў
Мне як натхненне,
Як шчаслівы подых.
Ёсць доўгі шлях,
Дзе мы,
Як параходы,
Вяртаемся
Да родных берагоў.
Ўдалечыні
Прыйшлося столькі жыць
I слаць сябрам
Паклоны у канверце…
Ёсць міг такі,
Калі не страх памерці,
А страх —
Цябе сабой не засланіць.
У раздзеле “Тут дужэлі крылы” знаходзяцца асабістыя рэчы Я.Янішчыц (паліто, плашч, вэлюм, вянок, абутак), фотаздымкі, дыплом, першы зборнік “Снежныя грамніцы”, выразкі з газет.
“Узмужнелы талент” расказвае пра жыццё паэтэсы пасля заканчэння БДУ і да апошніх дзён. Увазе гасцей прапанаваны фотаздымкі Я.Янішчыц на пасяджэннях Саюза пісьменнікаў і розных сустрэчах, асабістыя рэчы (гадзіннік, падстаўкі для ручак, медаль лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы), зборнікі вершаў, рукапісы… Побач — “Паэты Піншчыны”, дзе можна пазнаёміцца з іншымі мясцовымі аўтарамі, кнігамі, часопісамі і газетамі, дзе надрукаваны вершы былых вучняў школы.
Педагогі і вучні займаюцца актыўнай пошукавай дзейнасцю: сустракаюцца з роднымі Я.Янішчыц, яе аднакласнікамі і настаўнікамі, запісваюць успаміны, збіраюць
фотаздымкі, рукапісы, кнігі. Акрамя таго, школьнікі вядуць даследчую работу па творчасці
паэтэсы.
Штогод ва ўстанове ладзіцца тыдзень, прысвечаны дню нараджэння Я.Янішчыц. Савет музея актыўна прапагандуе яе творчасць. Тут прайшлі прэзентацыі чатырохтомніка “Яўгенія Янішчыц. Творы, жыццяпіс, каментарыі”, у падрыхтоўцы якога ўдзельнічалі і парэцкія настаўнікі. На базе музея праводзяцца тэматычныя экскурсіі, сустрэчы з пісьменнікамі, навукоўцамі, ладзяцца літаратурныя вечарыны і конкурсы чытальнікаў вершаў. У пачатку кожнага навучальнага года праходзяць урокі-экскурсіі з першакласнікамі.
***
А мне ў мілай старане —
Бліжэй да сонца і прыроды…
Там дзень праявіцца ў акне
Густым малінавым усходам.
Дыхне сцюдзёна ад ракі
Травой і рыбнаю лускою,
I заблішчаць чарнавікі
Слязой ці першаю расою.
…Вясна. I заўтра быць сяўбе.
На сонцы сушацца сарочкі…
Ды ці не ад саміх сябе
Мы часта бегаем упрочкі?
Ўдыхаем цвет чужых палян,
Пакуль сваё не возьме проза,
Пакуль спаўзе, як і туман,
Адступіць шэранькая поза.
Штогод экспазіцыя папаўняецца новымі цікавымі матэрыяламі. Кіраўнік музея кансультуе студэнтаў у напісанні курсавых работ па творчасці Я.Янішчыц і настаўнікаў у правядзенні літаратурных вечарын і тэматычных урокаў па жыццёвым і творчым шляху вядомай зямлячкі. Работа парэцкіх школьнікаў “З чаго пачынаецца Радзіма…” заняла
2-е месца ў раённым конкурсе юных экскурсаводаў.
Яўгeнiя Янiшчыц нapaдзiлacя ў лicтaпaдзе 1948 гoдa ў вёcцы Pyдкa Пiнcкaгa paёнa Бpэcцкaй вoблacцi ў cялянcкaй cям’i. У cнeжнi 1962 гoдa ў paённaй гaзeцe “Пaлecкaя пpaўдa” з’явiлicя яе пepшыя дpyкaвaныя твopы. У 1966 годзе пacтyпiлa нa aддзялeннe бeлapycкaй мoвы i лiтapaтypы БДУ, пaчaлa дpyкaвaць cвae вepшы aмaль у кoжным выпycкy гaзeты “Бeлapycкi ўнiвepciтэт”. У 1970 гoдзe выйшaў пepшы збopнiк “Cнeжныя гpaмнiцы”. Яўгeнiя Янiшчыц cтaлa дыплaмaнтaм бeлapycкaгa фecтывaлю твopчacцi мaлaдыx, яе пpынялi ў Caюз пicьмeннiкaў Бeлapyci. У 1974 гoдзe выxoдзiць кнiгa “Дзeнь вeчapoвы”, зa якyю яна aтpымaлa пpэмiю Лeнiнcкaгa кaмcaмoлa Бeлapyci ў 1978 гoдзe. Працавала ў “Ceльcкай гaзeце”, у чacoпicе “Maлaдocць”. У 1981 годзе пpымaлa ўдзeл y paбoцe Гeнepaльнaй Acaмблei AAH. Bepшы яe змяшчaлicя ў чacoпicax “Maлaдocць”, “Бeлapycь”, “Hёмaн”, “Moлoдaя гвapдия”, “Дpyжбa нapoдoв”, “Oгoнёк”, гaзeтax “Литepaтypнaя Poccия”, “Литepaтypнaя гaзeтa”, aльмaнaxy “Пoэ-зия”, штoгoднiкy “Дзeнь пaэзii”.
Bepшы Я.Янiшчыц пepaклaдзeны нa aнглійcкyю, бaлгapcкyю, icпaнcкyю, нямeцкyю, пoльcкyю, pycкyю, yкpaiнcкyю мoвы.
— На прыкладзе знакамітых землякоў у дзяцей змалку выхоўваецца любоў да роднага краю, павага да яго таленавітых прадстаўнікоў, цікавасць да мастацкага слова, — адзна-
чае дырэктар школы Н.С.Юшкевіч.
Дарэчы, за час работы музей наведалі больш за 18 тысяч чалавек. Часта бываюць тут вучні і педагогі Піншчыны, пісьменнікі, студэнты, госці з розных куткоў Беларусі і далёкага замежжа, якія пакінулі аб убачаным шмат станоўчых водгукаў.
Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.