У Гомельскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы бытавога абслугоўвання з 2009 года існуе валанцёрскі атрад “Данка”. Валанцёрская дзейнасць атрада накіравана на падтрымку добраахвотных ініцыятыў, аказанне дапамогі сацыяльна неабароненым катэгорыям насельніцтва, дзецям-сіротам, дзецям-інвалідам, пажылым і адзінокім людзям, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Атрад узаемадзейнічае з грамадскімі дабрачыннымі арганізацыямі. Стала добрай традыцыяй у пераднавагоднія святы не толькі дарыць станоўчыя эмоцыі і радасць.
Так, напярэдадні навагодняй мітусні ў рамках акцыі “Чараўніцтва на Каляды” валанцёры адправіліся ў навагодняе падарожжа і наведалі дзяцей-сірот з Улукаўскай школы-інтэрната. Валанцёры ўдзялілі ўвагу дзецям, павіншавалі з Новым годам і аказалі бясплатныя цырульніцкія паслугі.
Наступнай станцыяй падарожжа стала Бальніца сястрынскага догляду (пасёлак Бальшавік). У бальніцы валанцёры павіншавалі адзінокіх і пажылых людзей і бясплатна падстрыглі.
А завяршальным прыпынкам у навагоднім падарожжы з’яўляюцца: канцэртная і гульнявая праграма для пажылых людзей у ТЦСАН Чыгуначнага раёна і дабрачынныя стрыжкі ў ТЦСАН Цэнтральнага раёна Гомеля.
Незалежна ад узросту, мы ўсе верым у цуды, якія адбываюцца ў навагодні час. Менавіта таму валанцёрскі атрад “Данка” дорыць усім прыемныя імгненні і веру ў гэтыя цуды.
Кацярына ПОРШНЕВА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Гомельскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа бытавога абслугоўвання.