Даць дабро

- 16:36Сацыяльны ракурс, Соцыум

Мабільная акадэмія, бясплатная юрыдычная кансультацыя, атрад па захаванні бяспекі на вадзе… Якія яшчэ праекты рэалізуюць валанцёрскія цэнтры ўстаноў вышэйшай адукацыі, чыя работа адзначана па выніках 2022 года Падзякай міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце плённа працуе цэнтр валанцёрскай дзейнасці. 

— Моладзь адкрыта для новага, гатова дапамагаць. Мы гэты рэсурс імкнёмся выкарыстоўваць і накіроўваць у канструктыўнае рэчышча. Ужо на першым сходзе перад першакурснікамі выступа­юць нашы вопытныя валанцёры, расказваюць аб дабрачыннай дзейнасці, дзеляцца сваімі матывуючымі гісторыямі. Право­дзім анкетаванне, якое дапамагае вызначыць зацікаўленасць хлопцаў і дзяўчат у такой рабоце. Усім жадаючым спачатку даём ра­завае даручэнне, глядзім, як паказваюць сябе. Потым падключаем да праектаў. На кожным факультэце, а іх у нас 10, створаны свой валанцёрскі атрад, — расказвае начальнік упраўлення выхаваўчай работы БДЭУ Дзяніс Васькоў.

Будучыя эканамісты асабліва вызначаюцца сваёй актыўнай сацыяльнай работай. Шмат дапамагаюць адзінокім пажылым людзям і інвалідам Заводскага раёна Мінска, на тэрыторыі якога разме­шчаны ўніверсітэт. Студэнты факультэта эканомікі і менеджменту шэфствуюць над домам-інтэрнатам для пенсіянераў і інвалідаў “Дамашні ачаг”, дзіцячымі дамамі-інтэрнатамі і карэкцыйна-развіццёвымі цэнтрамі Мінска, Барысава, Навагрудка. Вя­дуць заняткі для пажылых людзей у Мінскім універсітэце трэцяга ўзросту. Дапамагаюць прытулкам для бяздомных жывёл.

На факультэце права створана студэнцкая юрыдычная клініка. Старшакурснікі бясплатна кансультуюць сацыяльна ўразлівыя катэгорыі грамадзян.

 

Чытайце матэрыял Аксаны Мыцько ў нумары ад 13 студзеня 2023 года.