Даўжнікі пазбаўлены права голасу

- 10:17Інфармацыйная гадзіна

Шэсць краін часова пазбаўлены права галасавання на Генеральнай асамблеі ААН з-за нявыплаты членскіх узносаў, паведамляюць інфармагенцтвы.

У спісах даўжнікоў — Венесуэла, якая зможа прымаць удзел у галасаванні, толькі заплаціўшы $24 млн. Таксама членскія ўзносы не заплацілі Каба-Вердэ, Лівія, Папуа — Новая Гвінея, Судан і Вануату. Гэтым пяці краінам дадзена адтэрміноўка да канца работы 71-й сесіі Генасамблеі ААН, гэта значыць да восені 2017 года.

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заявіў, што краінам-даўжнікам будзе вернута права голасу, калі яны заплацяць даўгі як мінімум за два гады. Адзначаецца, што сумы штогадовых узносаў разлічваюцца для кожнай краіны індывідуальна.