“Дзеці — дзецям”

- 16:31Нашы дзеці

Менавіта пад такім дэвізам у сярэдняй школе № 161 Мінска адбыліся самыя важныя і цікавыя мерапрыемствы ў межах рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”. Самыя яркія мерапрыемствы былі арганізаваны і праведзены актывістамі школьнага самакіравання клуба ЮНЕСКА “Цэнтр цікавых спраў”.

Так, напрыканцы снежня 2017 года ў дапаможнай школе-інтэрнаце № 7 Мінска была праведзена навагодняя віншавальная праграма для выхаванцаў гэтай установы. Хлопцы і дзяўчаты акунуліся ў свет казкі, дабра, музыкі і весялосці.

Для навучэнцаў 1 і 7 класаў актывісты клуба правялі віншавальныя і вучэбныя праграмы перад Новым годам і вакацыямі, а таксама ўнеслі нотку казачных пераўтварэнняў, сюрпрызаў, загадак і падарункаў ад Дзеда Мароза і Снягуркі.

Падрыхтаваны падарункі ад вучняў школы і іх законных прадстаўнікоў для хворых дзетак у РНПЦ анкалогіі і гематалогіі ў Бараўлянах. Іх валанцёры адправілі ў цэнтр з пажаданнямі хутчэйшага вылечвання.

Напярэдадні навагодніх свят клуб ЮНЕСКА “Цэнтр цікавых спраў” падрыхтаваў і правёў навагоднюю казку для ўсіх жадаючых з нашай школы з яркімі касцюмамі, добрымі прыгодамі і ператварэннямі, чараўніцтвам і проста казкай. А ўжо на канікулах 28 снежня нашы актывісты наведалі з віншаваннямі хлопчыкаў і дзяўчынак з дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, падарылі незабыўныя эмоцыі дабра, цяпла і цудаў.

Сёння мы з упэўненасцю можам сказаць, што мерапрыемства пад дэвізам “Дзеці — дзецям” у межах рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” сталі добрай традыцыяй нашай школы, добрым прыкладам для пераймання, сталі яркім святочным феерверкам для такіх жа дзяўчынак і хлопчыкаў, як самі актывісты.

Алена ГІЛЬКО,
куратар клуба ЮНЕСКА “Цэнтр цікавых спраў” сярэдняй школы № 161 Мінска.