Галоўнае, як заўсёды, — дысцыпліна і парадак

- 11:20Інфармацыйная гадзіна

Пажарнай бяспецы і кантролю за дысцыплінай у час пасяўной трэба ўдзяляць асаблівую ўвагу, заявіў генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк на нарадзе па пытаннях АПК у Магілёўскім аблвыканкаме. Такая інфармацыя размешчана на сайце Генпракуратуры.

На нарадзе абмяркоўваліся пытанні захаванасці сельскагаспадарчай тэхнікі і іншых матэрыяльных каштоўнасцей, навядзення парадку на аб’ектах аграпрамысловага комплексу, выплаты заработнай платы. “Асноўныя задачы ў перыяд пасяўной кампаніі — забяспечыць гатоўнасць і захаванасць сельскагаспадарчай тэхнікі, наяўнасць у прадпрыемстваў угнаенняў, іх належнае захоўванне, своечасовасць выплаты заработнай платы, недапушчэнне механічнага прыцягнення кіраўнікоў прадпрыемстваў да адміністратыўнай адказнасці за невыкананне працоўнага заканадаўства. У прыватнасці, пры затрымцы выплаты на 1—2 дні”, — адзначыў Аляксандр Канюк.

На думку генеральнага пракурора, пытанням пажарнай бяспекі, кантролю за працоўнай дысцыплінай, скарачэння дэбіторскай запазычанасці павінна ўдзяляцца павышаная ўвага.

Кіраўнік нагляднага ведамства ўказаў на часам неналежнае вядзенне бухгалтарскага ўліку ў гаспадарках аграпрамысловага комплексу. Прывёў прыклады выяўленых парушэнняў пры спісанні і ўліку сельскагаспадарчай тэхнікі. Раіў сельскагаспадарчым арганізацыям выключыць пасрэдніцкія структуры пры закупцы таварна-матэрыяльных каштоўнасцей.

Па выніках нарады яе ўдзельнікі выпрацавалі канкрэтныя мерапрыемствы па ўстараненні і недапушчэнні парушэнняў заканадаўства.