Харчаванне навучэнцаў па новых нормах: што змянілася

- 11:30Новости, Приложение, Школа управления

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь павялічаны грашовыя нормы расходаў на харчаванне асобным катэгорыям навучэнцаў, паведамляе карэспандэнт “Настаўніцкай газеты”.

19 красавіка 2023 года Савет Міністраў прыняў пастанову № 265 “Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 красавіка 2013 года № 317”, якой з 22 красавіка 2023 года павялічаны грашовыя нормы расходаў на харчаванне асобным катэгорыям навучэнцаў. Нормы павышаны на 6—11% у залежнасці ад тыпу і віду ўстановы, часу знаходжання і ўзросту навучэнцаў:

  • на 6—8% у пачатковых школах, базавых школах, сярэдніх школах, гімназіях-каледжах мастац­тваў і ўстановах вышэйшай адукацыі пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльных школах у залежнасці ад тыпу і віду ўстановы, часу знаходжання і ўзросту навучэнцаў;
  • на 6% для навучэнцаў, якія пражываюць у інтэрнатах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (з пяціразовым харчаваннем) для дзяцей ва ўзросце 6—10 гадоў і 11—13 гадоў;
  • на 6—7% для навучэнцаў у санаторных школах-інтэрнатах у залежнасці ад віду ўстановы, часу знаходжання і ўзросту навучэнцаў;
  • на 11% пры аднаразовым харчаванні і на 8% пры трохразовым харчаванні ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай і дадатковай адукацыі дарослых пры засваенні зместу адукацыйных праграм прафесійна-тэхнічнай адукацыі;
  • на 6—7% у аздараўленчых лагерах у залежнасці ад віду ўстановы, часу знаходжання і ўзросту навучэнцаў;
  • на 7% у адукацыйна-аздараўленчых цэнтрах, аздараўленчых лагерах кругласутачнага знаходжання абаронна-спартыўнага профілю, працы і адпачынку, установе адукацыі “Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк” (пяціразовае харчаванне);
  • на 6—7% для навучэнцаў, якія пражываюць у інтэрнаце ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная харэаграфічная гімназія-каледж” (пяціразовае харчаванне) для дзяцей у залежнасці ад узросту;
  • на 10% для ўдзельнікаў адукацыйных і іншых мерапрыемстваў з ліку асоб, якія вучацца ва ўстановах адукацыі.

Таксама гэтай пастановай вызначана, што пры арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі для навучэнцаў ва ўзросце 5 гадоў дапускаецца прымяненне норм харчавання і грашовых норм расходаў на харчаванне для навучэнцаў узроставай групы 6—10 гадоў.

Па матэрыялах Pravo.by падрыхтавала Вольга ДУБОЎСКАЯ