Творчыя майстэрні працуюць у дзіцячым садзе № 11 Слуцка напярэдадні Вялікадня, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».
Увесь тыдзень у дашкольнай установе да свята рыхтаваліся не толькі педагогі і дзеці, але і бацькі.
— Мы пачалі рыхтавацца да свята яшчэ ў панядзелак, — расказала намеснік загадчыка дзіцячага сада № 11 Слуцка Любоў Яновіч. — Як толькі прапанавалі ідэю татам і мамам, яны нас адразу падтрымалі. Па-першае, такая сумесная дзейнасць вельмі збліжае дзетак і бацькоў, а па-другое, для малышоў гэта цудоўная магчымасць развіць дробную маторыку, ствараючы нешта сваімі рукаімі.
За некалькі дзён у творчай майстэрні былі выраблены спецыяльныя каробачкі для яек, сувеніры, а таксама святочныя аплікацыі і малюнкі.
— Безумоўна, не забылі мы і пра святочную выпечку, — заўважыла Л. Яновіч. — Усё, што было створана за гэтыя дні, у Вялікдзень будзе перададзена для ўпрыгажэння храма Аляксандра Неўскага.
Наталля САХНО