Канстытуцыя з’яўляецца прававым фундаментам і арыенцірам умацавання суверэннай беларускай дзяржаўнасці

- 11:31Інфармацыйная гадзіна

Беларуская мадэль дзяржавы для народа, у цэнтры якой — права чалавека на дастойнае бяспечнае жыццё, будуецца на канстытуцыйнай аснове. Аб гэтым гаворыцца ў Пасланні Канстытуцыйнага Суда (КС) Прэзідэнту Беларусі і палатам Нацыянальнага сходу “Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2018 годзе”, якое зачытаў 15 сакавіка Старшыня КС Пётр Міклашэвіч.

У Пасланні КС падкрэсліваецца, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца прававым фундаментам і арыенцірам умацавання суверэннай беларускай дзяржаўнасці, дэмакратычных і сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, асноватворным фактарам устойлівага развіцця. На працягу 25 гадоў на аснове Канстытуцыі ў краіне забяспечваюцца грамадска-палітычная стабільнасць, грамадзянская згода і сацыяльнае адзінства, эвалюцыйна і паступальна развіваюцца грамадства і дзяржава. “Беларуская мадэль дзяржавы для народа, у цэнтры якой — права чалавека на дастойнае бяспечнае жыццё, будуецца на канстытуцыйнай аснове з улікам як айчынных традыцый і менталітэту, так і сучасных рэалій міжнароднага правапарадку”, — адзначаецца ў Пасланні КС.

Беларуская прававая сістэма, сфарміраваная на канстытуцыйных прынцыпах і нормах, мэтанакіравана ўдасканальваецца для стварэння дзейсных механізмаў рэалізацыі правоў і свабод, абароны канстытуцыйных каштоўнасцей, сцвярджэння правапарадку. “Прадаўжаецца працэс фарміравання дэмакратычнай сацыяльна-прававой дзяржавы на аснове народаўладдзя, прынцыпах раздзялення і ўзаемадзеяння галін дзяржаўнай улады, усебаковага развіцця асобы як галоўнага суб’екта ў канстытуцыйных праваадносінах. Удасканальваецца заканадаўчае рэгуляванне ўзаемаадносін дзяржавы і асобы ў мэтах дасягнення аптымальнага балансу інтарэсаў, зыходзячы з канстытуцыйных палажэнняў, згодна з якімі чалавек, яго правы і свабоды — найвышэйшая каштоўнасць і мэта грамадства і дзяржавы. Пры гэтым прынцыпы канстытуцыйна-прававога становішча чалавека і грамадзяніна сістэмна раскрываюцца ў заканадаўстве і ўлічваюцца ў правапрымяняльнай дзейнасці”, — гаворыцца ў Пасланні КС.