Казахстан: свае веды пацвердзілі 93,5% прэтэндэнтаў на “алтын белгi”

- 14:29Паралелі

93,5% прэтэндэнтаў на “алтын белгi” (“залаты знак”, які ўручаецца выдатніку вучобы ў сістэме адукацыі Казахстана, эквівалент залатога медаля) пацвердзілі свае веды па выніках атэстацыі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Казахстан.

“З 29 мая па 9 чэрвеня ў казахстанскіх школах прайшла выніковая атэстацыя (выпускныя экзамены). Удзел у ёй прынялі 125,5 тысячы выпускнікоў з 5180 школ — усе экзамены право­дзіліся на базе школы па месцы навучання”, — гаворыцца ў паведамленні. Выніковая атэстацыя праводзілася па пяці прадметах, з іх чатыры абавязковыя і адзін прадмет на выбар. З усіх выпускнікоў 35,4 тысячы чалавек (28,2%) атрымалі выдатныя, 58,3 тысячы чалавек (46,5%) — добрыя, 31,6 тысячы чалавек (25,1%) — здавальняючыя і 113 чалавек (0,02%) — нездавальняючыя адзнакі. Адзначаецца высокі працэнт пацвярджэння сваіх ведаў выпускнікамі — прэтэндэн­тамі на атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі “алтын белгі” — 5656 чалавек (93,5%). Атэстат з адзнакай пацвер­дзілі 4670 чалавек (100%).