У 2013 годзе акадэмія навук Кітая пачала працаваць над стварэннем сістэмы навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва ў рамках “Пояса і шляху” і з тых часоў заснавала за мяжой дзевяць навукова-даследчых цэнтраў.
Згодна з паведамленнем “Жэньмін жыбаа анлайн”, гэта Цэнтральнаазіяцкі цэнтр фармакалогіі ва Узбекістане, цэнтры па вывучэнні экалогіі і навакольнага асяроддзя ў Сярэдняй Азіі: Казахстане, Таджыкістане і Кыргызстане, Навукова-адукацыйны цэнтр у сталіцы Непала Катманду, Паўднёва-ўсходнеазіяцкі цэнтр па вывучэнні біялагічнай разнастайнасці ў М’янме, Кітайска-Ланкійскі сумесны навукова-адукацыйны цэнтр, Кітайска-афрыканскі сумесны навукова-даследчы цэнтр у Кеніі, Амерыканскі астранамічны навукова-даследчы цэнтр у Чылі, Амерыканская лабараторыя касмічнага надвор’я ў Бразіліі і Бангкокскі цэнтр супрацоўніцтва ў галіне інавацый.
Прэзідэнт АН Кітая Бай Чуньлі сказаў, што з 2013 года пры садзейнічанні гэтых цэнтраў апублікавана больш за 100 навуковых артыкулаў высокага ўзроўню, выдадзена 12 манаграфій, пададзены заяўкі на рэгістрацыю 17 патэнтаў.