Кітай: дзяржсавет запусціў антыкультавыя лічбавыя платформы

- 14:35Паралелі

КНР запусціў у пятніцу антыкультавыя лічбавыя платформы і анлайн-кампанію па зборы подпісаў, якая праходзіць пад дэвізам “Сказаць “не” культу”.

Урадам быў адкрыты вэб-сайт пад назвай China Anti-Cult Network, а таксама афіцыйныя акаўнты ў Weibo і WeChat. Мэтай такога кроку, як паведамляецца, з’яўляецца актывізацыя інфармацыйна-растлумачальнай работы сярод насельніцтва адносна дзяржаўнай палітыкі і мерапрыемстваў па прадухіленні і спыненні дзейнасці сектанцкіх арганізацый, аператыўнае распаўсюджванне адпаведнай інфармацыі.

Новы сайт, у прыватнасці, мае спецыяльную рубрыку, у якой прадстаўнікі грамадскасці краіны змогуць паведамляць пра крымінальныя злачынствы, звязаныя з культамі. Разам з арганізацыяй псіхалагічнай дапамогі ахвярам сектантаў і іх сем’ям праз гэты сайт будзе аказвацца дапамога і ў пошуках родных.

Анлайн-кампанія па зборы подпісаў “Сказаць “не” культу” будзе праводзіцца да канца гэтага года, паведамляе Жэньмін жыбаа-анлайн.