Казахстан: малады настаўнік падрыхтаваў каля 150 відэаўрокаў на YouTube

- 11:50Паралелі

Настаўнік школы-ліцэя вёскі Акшыкур Тупкараганскага раёна Мангыстаўскай вобласці Марат Кані адкрыў YouTube-канал для навучання дзяцей казахскай мове і літаратуры, перадае МІА “Казінфарм” са спасылкай на прэс-службу акімата раёна.

Па словах педагога, на сёння колькасць гледачоў яго YouTube-канала пакуль невялікая, але ўжо перавысіла 5 тысяч чалавек: амаль усе — яго вучні і калегі-настаўнікі. “Я рады, што сярод гледачоў ёсць мае калегі з розных куткоў рэспублікі. Штодня я атрымліваю ад іх добрыя пажаданні. Рады, што мае відэаўрокі карыстаюцца папулярнасцю сярод маіх вучняў. Спадзяюся, што я ўношу свой уклад у развіццё казахскага кантэнту”, — сказаў М.Кані. Для бягучага навучальнага года, уключаючы чацвёртую чвэрць, малады настаўнік падрыхтаваў каля 150 урокаў.

Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.