Кітай: за тры гады звыш 60 тысяч беспрытульных дзяцей аднавілі вучобу ў школе

- 15:17Паралелі, Рознае

Міністэрства грамадзянскай адміністрацыі КНР апублікавала вынікі кампаніі “вярнуць бяздомных дзяцей у школу”, якая праводзіцца ў краіне апошнія тры гады. За названы перыяд 64,5 тысячы непаўналетніх беспрытульных дзяцей аднавілі вучобу. З іх 38,8 тысячы, або 60,2% дзяцей, атрымліваюць абавязковую школьную ю.

Кампанія, ініцыіраваная Міністэрствам грамадзянскай адміністрацыі ў супрацоўніцтве з 9 іншымі міністэрствамі і ведамствамі, накіравана на пастаяннае ўдасканаленне доўгатэрміновай і эфектыўнай сістэмы аказання дапамогі непаўналетнім беспрытульным дзецям, стварэнне ўмоў для іх вяртання ў школу і далейшай рэабілітацыі.

Апошнім часам у краіне значна скарацілася колькасць бяздомных дзяцей. Так, калі ў 2013 годзе дзяржава аказала дапамогу 184 тысячам беспрытульных падлеткаў, то ў 2014 годзе мелі патрэбу ў дапамозе і атрымалі яе 158 тысяч. У І квартале 2016 года дапамога спатрэбілася 16,5 тысячы дзяцей, адзначылі ў Міністэрстве грамадзянскай адміністрацыі.