Краіна не жадае быць перавалачным пунктам для мігрантаў

- 10:28Інфармацыйная гадзіна

Славенія ўзмацніла правілы ўезду ў краіну для мігрантаў, паведамляюць інфармагенцтвы.

Перасячы граніцу цяпер змогуць толькі бежанцы, якія апынуліся ў сапраўды адчайным становішчы, а таксама мігранты, што плануюць звярнуцца з просьбай аб прадастаўленні прыстанішча ў Славеніі.
Цяпер выкарыстаць Славенію як перавалачны пункт па дарозе ў краіны, якія яны лічаць больш камфортнымі для жыцця, бежанцы больш не змогуць. Такіх мігрантаў цяпер большасць.
Мігранты з Паўночнай Афрыкі і з Блізкага Усходу рухаюцца ў Еўропу праз Славенію. Большасць дабіраюцца да Турцыі, потым па моры перапраўляюцца ў Грэцыю і пачынаюць рух праз Балканы ў Еўропу.
Адразу пасля заявы ўрада Славеніі Сербія аб’явіла, што закрывае сваю граніцу з Македоніяй і Балгарыяй для ўсіх, у каго няма віз або іншых дакументаў, якія дазваляюць знаходжанне ў краіне.