Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, заснавальнік руху “Што? Дзе? Калі?” у Беларусі і легендарны ўладальнік прыза “Хрустальная сава” Леанід Клімовіч у дзяцінстве марыў… пра неба. Пасля школы сур’ёзна рыхтаваўся паступаць у Балашоўскае вышэйшае авіяцыйнае вучылішча. Падрабязнасці — у матэрыяле карэспандэнта «Настаўніцкай газеты».
— Усе мае планы абламаліся аб устарэлую інструкцыю, — успамінае Леанід Валянцінавіч. — Старая канструкцыя кіслародных масак падразумявала заціск хамуціка зубамі, а ў мяне незмыканне пярэдніх зубоў. Менавіта гэта стала перашкодай для паступлення. Мяне забракавалі ў ваенкамаце, куды на той момант не дайшлі новыя інструкцыі — хоць на практыцы ўжо выкарыстоўваліся больш сучасныя маскі. Таму пуцёўку ў неба я не атрымаў. Між тым мог бы лётаць на Мі-26 ці на Ка-52. Кацярына ІІ казала: “Калі б я была мужчынам і была ў арміі, я даслужылася б толькі да капітана, а потым бы гераічна загінула”. Хутчэй за ўсё тое ж самае было б і са мной. Чырвоная зорачка і надпіс: “Старшы лейтэнант Клімовіч гераічна загінуў у Афганістане”. Па ўзросце якраз трапіў бы.
Дарэчы, легендарны беларускі знаток нядаўна адзначыў 60-годдзе і 30-годдзе стварэння інтэлектуальнага клуба “Белая рысь”. Ну а Гомельскі абласны палац творчасці дзяцей і моладзі, дзе знаходзіцца клуб, з тых часоў выхаваў сотні інтэлектуалаў, тысячы таленавітых людзей.
Леанід Валянцінавіч прызнаецца, што настаўнікам сапраўды не марыў стаць. Пры тым, што ў 1984 годзе ён скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У групе быў старастам і завадатарам. Пасля ўніверсітэта да арміі адпрацаваў у сваёй роднай гомельскай школе № 1. І дагэтуль з велізарнай цеплынёй успамінае былую класную Клару Аляксееўну Булкіну, якая ўзяла маладога настаўніка пад апеку і, калі ён ішоў у армію, прыняла яго клас.
Чытайце матэрыял Ірыны АСТАШКЕВІЧ у нумары ад 24 лютага 2023 года.