Доўгачаканая цёплая пара ў Шчучынскім палацы творчасці дзяцей і моладзі пачалася з гульнявой праграмы “Насустрач лету”. Дзяцей запрасілі ў палац, каб паказаць, як яны могуць арганізаваць тут летнія канікулы, азнаёмілі з работай гурткоў.
На кірмашы творчых прапаноў дзеці і падлеткі атрымалі магчымасць паглядзець выніковую выставу лепшых работ навучэнцаў палаца “Пад сузор’ем творчасці”, запісацца ў гурткі і азнаёміцца з праграмай арганізацыі вольнага часу. Таксама паназіралі за веслярамі на байдарках і бурнымі апладысментамі адзначылі яркія канцэртныя нумары заключнага свята гурткоўцаў “Зарапад-2018” і ўручэнне ўзнагарод удзельнікам аб’яднанняў па інтарэсах.
Тэрэса БЯЛЯЧЫЦ,
метадыст Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі.