Лета пойдзе на карысць

- 10:40Навіны рэгіёнаў

Прадпрыемства “Гомельаблаўтатранс” правяло сустрэчу з навучэнцамі сярэдняй школы № 72 абласнога цэнтра, якія патрабуюць асаблівай педагагічнай увагі. Экскурсія прайшла ў межах абласной міжведамаснай праграмы летняй занятасці навучэнцаў “Лета на карысць—2021”.

Дзяцей азнаёмілі з работай адкрытага акцыянернага таварыства і правялі для іх гутарку аб прафілактыцы дарожна-транспартнага траўматызму, а таксама неабходнасці выканання ПДР. Падлеткам нагадалі і аб правілах паводзін у грамадскім транспарце. 

Акрамя таго, навучэнцы наведалі музей прадпрыемства, дзе захоўваюцца рарытэтныя экспанаты: тэхніка, форма вадзіцеля і іншыя рэчы. Дзеці таксама пабывалі і на аўтадроме, дзе вучацца курсанты аўташколы. 

Як расказаў намеснік генеральнага дырэктара ААТ “Гомельаблаўтатранс” Алег Цылько, акрамя сваёй асноўнай дзейнасці — перавозкі пасажыраў і грузаў — прадпрыемства бярэ ўдзел у сацыяльных праектах і праграмах, якія рэалізуюцца ў рэгіёне. Напрыканцы дзецям падарылі сувеніры — флікеры з лагатыпам прадпрыемства.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.