“Малады настаўнік пакалення Z”

- 13:00Навіны рэгіёнаў

Пад такой назвай у Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі прайшоў педагагічны форум, які адкрыў новы навучальны год у школе маладога педагога.

Традыцыйна ў пачатку года ГрАІРА збірае маладых спецыялістаў, якія толькі пачынаюць свой працоўны шлях, каб дапамагчы зрабіць ім гэтыя першыя, але вельмі важныя ў жыцці крокі. Амаль сто маладых людзей з усёй вобласці прыехалі на першыя заняткі школы маладога педагога. На працягу ўсяго года яны яшчэ не раз сустрэнуцца ў інстытуце, а таксама заўсёды могуц­ь разлічваць на метадычную дапамогу і падтрымку кваліфікаваных педагогаў.

А пакуль юнакі і дзяўчаты змаглі пазнаёміцца паміж сабой і, безумоўна, з педагогамі ГрАІРА. Арганізаваны майстар-класы, знаёмства з сістэмай работы інстытута, з віртуальнай школай маладога педагога, інфармацыйнымі рэсурсамі для падтрымкі адукацыйнага працэсу.

— Для моладзі ў гэты дзень адкрыўся сапраўдны метадычны кансультатыўны пункт, дзе яны змаглі папрацаваць з метадыстамі-прадметнікамі, прайс­ці дыягностыку, выканац­ь практычныя заданні, што дапамагло выявіць першыя цяжкасці, і ўсё гэта зроблена для таго, каб змястоўна напоўніць віртуальную школу і дыдактычным матэрыялам, і тэарэтычнымі рэкамендацыямі па арганізацыі адукацыйнага працэсу, — расказала прарэктар па навукова-­метадычнай рабоце ГрАІРА Марына Дабрадушанка. — Мы за­кладваем фундамент для далейшага навучання. І, канечне, у рамках мера­прыемстваў педагогі асвоілі прыёмы педагагічнай разгрузкі, метады работы з дзецьмі для стварэння камфорт­най псіхалагічнай атмасферы, бо ў іх таксама, як і ў вучняў, ідзе працэс адаптацыі да школы. У настаўніка заўсёды ёсць пытанні па выхаваўчай рабоце, таму мы заклалі гэта ў змест, каб яны маг­лі атрымац­ь адказ тут і цяпер.

Звяртаючыся да маладых педагогаў, рэктар Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Святлана Сяргейка а­дзначыла:

— Вы атрымалі грунтоўныя веды ва ўстановах вышэйшай адукацыі і ўжо акунуліся ў рэальную практыку, дзе ў вас, акрамя гатовых аказаць дапамогу педагогаў і адміністрацыі школ, ёсць надзейны памочнік — інстытут развіцця адукацыі. Усё ваша жыццё ў педагогіцы мы будзем разам. Таму пасля месяца вашай работы мы вырашылі азнаёміць вас з цэнт­рамі, упраўленнямі ГрАІРА, яго супрацоўнікамі, якія змогуц­ь дапамагчы ў любой крытычнай на ваш погляд сітуацыі. На кожных канікулах будуць арганізаваны заняткі школы маладога педагога.

У гэты ж дзень слухачы школы сталі ўдзельнікамі педагагічнага форуму. У абмеркаван­ні заяўленай тэмы ў якасці экспертаў выступілі начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзен­скага аблвыканкама Руслан Абрамчык, старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Вера Грышэчка, старшыня камісіі па рабоце з моладдзю абласнога савета ветэранаў Аляксандр Сягоднік і дырэктар Гудзевіцкай сярэдняй школы Мастоўскага раёна Сяргей Мармыш.

Гутарка ішла пра пакаленне Z. Маладыя педагогі самі належаць да гэтага пакалення і будуц­ь вучыць у тым ліку і прадстаўнікоў пакалення Z. З асноўнымі задачамі, што стаяць сёння перад сістэмай, напрамкамі дзейнасці ў рамках лічбавай трансфармацыі адукацыі азнаёміў Руслан Абрамчык.

Якія ўмовы ствараюцца на Гро­дзеншчыне для сацыяльнай абароненас­ці маладых педагогаў, якія яны маюць правы і на што могуць разлічваць, каб замацавацца на першым рабочым месцы, як іх можа падтрымаць прафсаюзная арганізацыя, расказала Вера Грышэчка.

Аляксандр Сягоднік звярнуў увагу моладзі на сувязь пакаленняў, на неабходнасць шанаваць і захоўваць тыя каштоўнасці, нацыянальныя традыцыі, што закладзены старэйшымі калегамі. Многімі пакаленнямі педагогаў ствараліся асновы сі­стэмы адукацыі ў нашай краіне, і цяпер маладым настаўнікам працягвац­ь іх справу.

На педагагічным форуме вопытам свайго паспяховага старту падзяліўся дырэктар Гудзевіцкай сярэдняй школы Сяргей Мармыш, які ў свой час таксама наведваў школу маладога педагога. За сем гадоў ён вырас ад настаўніка фізікі і інфарматыкі да кіраўніка ўстановы адукацыі.

— Мой прафесійны шлях пачынаўся ў сценах Гудзевіцкай сярэдняй школы пад дэвізам “Не поспех прыхо­дзіць да цябе, а ты ідзеш да поспеху”. Як малады спецыяліст, я адчуваў пэўныя цяжкасці, сказвалася адсутнасц­ь педагагічнага вопыту. Але была школа маладога педагога, якая працавала як на ўзроўні школы, раёна, так і вобласці. Вучоба ў школе дапамагла мне рэалізавац­ь свае творчыя і прафесійныя якасці. Дзякуючы школе маладога педагога, мне ўдалося прыняць удзел у розных майстар-класах, семінарах, форумах, у тым ліку ў рэспубліканскім фестывалі “Прызванне — педагог”, што праходзіў на базе ГрАІРА, пераняц­ь вопыт калег.

Школа маладога педагога працуе на базе Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі пачынаючы з 2016 года і прадугледжвае фармат змешанага навучання: дыстанцыйнага ў віртуальнай школе і вочнага. У рамках вочнага навучання праходзяц­ь розныя мерапрыемствы, павышэнне кваліфікацыі, у тым ліку для маладых педагогаў са стажам работы да двух гадоў. У студзені — лютым падчас заняткаў яны будуц­ь праходзіць майстар-класы, практыкумы, наведаюць аўтарскія майстэрні. У рамках вясенняй сесіі прой­дзе фестываль “Прызванне — педагог”.

Ірына АНІКЕВІЧ.
Фота аўтара.