Маленькія гаспадарыкі

- 13:49Выхаванне, Выхаваўчая работа

З цудоўнай “Беларускай хаткай”, уласнай “Фермай” і міні­-музеем у гонар хлеба. У Парахонскім дзіцячым садзе Пінскага раёна ў малышоў выхоўваюць любоў да працы і роднай зямлі.  

…Дзяўчынка Фаіна сёння ветэрынар, Марыяна — лабарант, Лізавета і Ванеса — цялятніцы, Дамініка і Уладзіслава — даяркі. Вячаславу даверылі адказную справу вадзіцеля малакавоза, Цімафею — трактарыста… 

— Нешта адна кароўка сёння не доіцца, — заклапочана паведамляе ветэрынару  даярачка. 

— Зараз паглядзім, у чым справа, — падхоплівае свой ветэрынарны чамаданчык спецыя­ліст па здароўі жывёл. Няхай кароўкі і цяляткі на цацачнай ферме зроблены з падручных матэрыялаў, але гэта не адмяняе ў вачах дзяцей сур’ёзнасці сітуацыі. 

Сюжэтна-ролевы комплекс “Ферма” — адна з любімых гульняў малых выхаванцаў, расказвае загадчыца дзіцячага сада Валянціна Вярэніч: 

— Раней свойскія жывёлы былі на кожным падвор’і, але зараз гэта не так. Таму і было вырашана, што дзеці будуць бліжэй знаёміцца з імі з першых дзён у садку. Выхаванцам малодшых груп прапаноўваем гульню “Хатняе падвор’е” з курамі, гусямі, свінкамі, кароўкамі, конікамі. Старэйшых запрашаем на “Ферму”, у складзе якой ёсць кароўнікі, транспартны цэх, ветэрынарны пункт з уласнай лабараторыяй і шмат іншага. Дарэчы, пад яе ў нас выдзелены асобны пакой — дзецям ёсць дзе развярнуцца падчас гульні.

Па словах маёй суразмоўніцы, бацькі большасці выхаванцаў працуюць у адкрытым акцыянерным таварыстве “Парахонскае”, асноўным відам дзейнасці якога з’яўляецца жывёлагадоўля. Сюжэтна-ролевы гульнявы комплекс дапамагае дзецям лепш зразумець, чым займаюцца на працоўных месцах іх мамы, таты, іншыя сваякі, выхоўвае павагу да сельскагаспадарчай дзейнасці. У пэўнай ступені гульня ў ферму садзейнічае і прафарыентацыі. Хто ведае, можа, абуджаная цікавасць, скажам, да прафесіі ветэрынара ці трактарыста з часам перарасце ў жаданне асвоіць яе і ў дарослым жыцці. 

 

Чытайце матэрыял Аксаны Мыцько ў нумары ад 27 студзеня 2023 года.