Канцлер Германіі Ангела Меркель, выступаючы перад прэсай у Берліне, зрабіла важную заяву. Як перадаюць інфармагенцтвы, яна афіцыйна аб’явіла аб сваім намеры балаціравацца на чацвёрты тэрмін у 2017 годзе.
“Я разважала аб гэтым вельмі доўга. Рашэнне ісці на чацвёрты тэрмін пасля 11 гадоў на пасадзе канцлера — нетрывіяльная задача”, — сказала А.Меркель.
Парламенцкія выбары, па выніках якіх стане зразумела, хто зойме пасаду канцлера, пройдуць у Германіі ў канцы лета або восенню 2017 года.