Украіна: міністр спорту прапануе вярнуць нормы ГПА

- 12:58Паралелі

Ва ўкраінскія школы хутка будзе вернута абавязковая здача фізкультурна-спартыўных нарматываў, якія ў савецкія часы пазначаліся абрэвіятурай ГПА — “Гатоў да працы і абароны”. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Чарнігаве паведаміў міністр моладзі і спорту Ігар Жданаў.

“Калі я прыйшоў на пасаду, то паставіў заданне адрадзіць гэтыя нормы. Зразумела, ужо на новай аснове. Зараз мы іх дапрацоўваем і будзем уводзіць для навучэнцаў нашых школ”, — адзначыў ён.
Па словах міністра, неабходнасць вяртання такіх нарматываў фізічнай падрыхтоўкі звязана са слабым здароўем украінскіх дзяцей, якія, вырастаючы і сыходзячы ў рады Узброеных сіл, не здольныя выканаць элементарныя практыкаванні.
“Мы будзем адраджаць гэтыя нормы, гэтыя стандарты. А як іх назваць — падумаем”, — сказаў міністр моладзі і спорту.