Прадметнае журы Сёмага конкурсу метадычных распрацовак педагагічных работнікаў Рэспублікі Беларусь “Адкрыты ўрок”, які праводзіць установа “Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”, завяршыла работу па адборы фіналістаў. Журы, якое складалася з членаў клуба “Крыштальны журавель”, вядучых метадыстаў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі і прафесарска-выкладчыцкага складу ВНУ рэспублікі, з 546 урокаў, што былі дапушчаны да ўдзелу ў конкурсе, адабрала 38, на іх думку, лепшых. А праз месяц, напярэдадні Дня настаўніка, на ўрачыстай цырымоніі ў сталічным атэлі Crown Plaza будуць аб’яўлены імёны 12 пераможцаў.
Конкурс быў аб’яўлены 20 снежня 2011 года. Конкурсныя ўрокі журы прымала да 30 чэрвеня гэтага года. Сёння мы публікуем імёны педагогаў, чые метадычныя распрацоўкі пазмагаюцца за перамогу ў адной з чатырох намінацый, а можа, і атрымаюць гран-пры.
Намінацыя “Лепшы ўрок па прадмеце гуманітарнага напрамку”
Журы: Венера Міхайлаўна Варановіч (Мінск), Франя Міхайлаўна Літвінка (Мінск), Алена Васільеўна Пасюта (Шчучын, Гродзенская вобласць), Ірына Міхайлаўна Саніковіч (Мінск), Галіна Анатольеўна Сухава (Віцебск), Ірына Уладзіміраўна Таяноўская (Мінск).
У конкурсе па гэтай намінацыі ўдзельнічала 217 работ.
1. Урок у 6 класе на тэму “Собственные и нарицательные имена существительные” (дысцыпліна “Руская мова”) настаўніцы сярэдняй школы № 124 Мінска Алены Уладзіміраўны Барткевіч.
2. Урок у 6 класе на тэму “Пачатак выкарыстання металу на беларускіх землях” (дысцыпліна “Гісторыя Беларусі”) настаўніка Ленінскага вучэбна-педагагічнага комплексу “дзіцячы сад — сярэдняя школа” Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці Сяргея Міхайлавіча Герасімовіча.
3. Урок у 8 класе на тэму “Аркадзь Куляшоў. Балада “Маці” (дысцыпліна “Беларуская літаратура”) настаўніцы Першамайскай сярэдняй школы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці Аляксандры Іванаўны Дзейка.
4. Урок у 10 класе на тэму “Вынікі развіцця Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы” (дысцыпліна “Гісторыя Беларусі”) настаўніцы ліцэя Клецка Мінскай вобласці Людмілы Вітальеўны Казімірскай.
5. Урок у 8 класе на тэму “Вайна за незалежнасць і ўтварэнне ЗША” (дысцыпліна “Сусветная гісторыя”) настаўніцы гімназіі №1 Віцебскага раёна Алены Уладзіміраўны Навадворскай.
6. Урок у 5 класе на тэму “Правописание букв о, е, ё после шипящих в корне, суффиксе, окончании” (дысцыпліна “Руская мова”) настаўніцы сярэдняй школы № 3 Асіповіч Магілёўскай вобласці Святланы Віктараўны Назаравай.
7. Урок у 6 класе на тэму “Парадкавыя лічэбнікі” (дысцыпліна “Беларуская мова”) настаўніцы гімназіі № 1 Барысава Мінскай вобласці Юліі Сяргееўны Паўлавай.
8. Урок у 8 класе на тэму “Як быццам зляцелі з карціны Шагала, або Адасобленыя дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні” (дысцыпліна “Беларуская мова”) настаўніцы гімназіі № 1 Дзяржынска Мінскай вобласці Алены Чаславаўны Сяліцкай.
9. Інтэграваны ўрок у 11 класе на тэму “Рассказ М.Шолохова “Судьба человека” — воплощение трагической судьбы советского народа в годы Великой Отечественной войны” (дысцыпліны “Руская літаратура”, “Сусветная гісторыя”) настаўніц гімназіі № 5 Віцебска Марыны Аляксандраўны Тугарынавай і Ларысы Станіславаўны Хацкевіч.
10. Урок у 6 класе на тэму “Узнікненне іслама і Арабскі Халіфат” (дысцыпліна “Сусветная гісторыя”) настаўніцы сярэдняй школы № 2 Асіповіч Магілёўскай вобласці Наталлі Мікалаеўны Шчарбачэні.
Намінацыя “Лепшы ўрок па прадмеце фізіка-матэматычнага напрамку”
Журы: Дзмітрый Генадзьевіч Мацкевіч (Браслаў, Віцебская вобласць), Канстанцін Аляксеевіч Пятроў (Мінск), Вольга Анатольеўна Счасновіч (Бабруйскі раён Магілёўскай вобласці).
У конкурсе па гэтай намінацыі ўдзельнічала 118 работ.
1. Інтэграваны ўрок у 9 класе на тэмы “Рашэнне сістэм лінейных ураўненняў” і “Рашэнне разліковых задач па тэме “Кіслоты” па хіміі” (дысцыпліны “Матэматыка”, “Хімія”) настаўніц сярэдняй школы № 20 Барысава Мінскай вобласці Ірыны Віктараўны Адамовіч і Юліі Аляксандраўны Гіль.
2. Інтэграваны ўрок у 8 класе на тэмы “Стварэнне і фармаціраванне табліц” і “Ціхі акіян” (дысцыпліны “Інфарматыка”, “Геаграфія”) настаўніц сярэдняй школы № 2 Асіповіч Магілёўскай вобласці Таццяны Валер’еўны Рыжанковай і Ірыны Віктараўны Ванюк.
3. Урок у 7 класе на тэму “Абагульняючае паўтарэнне па тэме “Апаратнае і праграмнае забеспячэнне камп’ютара” (дысцыпліна “Інфарматыка”) настаўніцы вучэбна-педагагічнага комплексу “Раготнаўскі дзіцячы сад — сярэдняя школа” Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці Людмілы Міхайлаўны Канавалік.
4. Урок у 7 класе на тэму “Прыметы роўнасці прамавугольных трохвугольнікаў” (дысцыпліна “Матэматыка”) настаўніцы гімназіі № 1 Ваўкавыска Гродзенскай вобласці Надзеі Сяргееўны Карповіч.
5. Урок у 7 класе на тэму “Уласцівасці паралельных прамых” (дысцыпліна “Матэматыка”) настаўніцы Валынецкай сярэдняй школы Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Алы Міхайлаўны Лукашонак.
6. Урок у 11 класе на тэму “Фотаэфект. Эксперыментальныя законы знешняга фотаэфекту. Квантавая гіпотэза Планка. Тэорыя фотаэфекту” (дысцыпліна “Фізіка”) настаўніцы Брылёўскай сярэдняй школы Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Людмілы Мікалаеўны Новік.
7. Урок у 8 класе на тэму “Разлік супраціўлення правадніка. Удзельнае супраціўленне” (дысцыпліна “Фізіка”) настаўніцы сярэдняй школы № 24 Гомеля Надзеі Уладзіміраўны Процык.
8. Урок у 8 класе на тэму “Люстэркі. Пабудова выявы прадмета ў плоскім люстэрку” (дысцыпліна “Фізіка”) настаўніцы Каранёўскай базавай школы Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Ганны Сяргееўны Тарашкевіч.
9. Урок у 8 класе на тэму “Выпраменьванне. Эканомія цеплавой энергіі ў побыце” (дысцыпліна “Фізіка”) настаўніцы сярэдняй школы № 8 Жодзіна Мінскай вобласці Элы Мікалаеўны Якубоўскай.
10. Урок у 8 класе на тэму “Алгарытмы з галінаваннем” (дысцыпліна “Інфарматыка”) настаўніцы Парэцкай санаторнай школы-інтэрната Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці Святланы Пятроўны Ярмолік.
Намінацыя “Лепшы ўрок па прадмеце прыродазнаўчага напрамку”
Журы: Іна Рыгораўна Амельяновіч (Мінск), Ірына Віктараўна Багачова (Мінск), Алена Адамаўна Сеген (Мінск).
У конкурсе па гэтай намінацыі ўдзельнічала 78 работ.
1. Інтэграваны ўрок у 8 класе на тэму “Вока як аптычная сістэма. Дэфекты зроку” (дысцыпліны “Біялогія”, “Фізіка”) настаўніц Бабруйскай дзяржаўнай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху Магілёўскай вобласці Людмілы Вячаславаўны Белавус і Лідзіі Вітольдаўны Луканскай.
2. Урок у 7 класе на тэму “Солі — прадукты замяшчэння атамаў вадароду ў кіслотах на метал” (дысцыпліна “Хімія”) настаўніцы сярэдняй школы № 2 Клецка Мінскай вобласці Ганны Мікалаеўны Буката.
3. Урок у 6 класе на тэму “Паверхневыя воды. Рака і яе часткі” (дысцыпліна “Геаграфія”) настаўніцы вучэбна-педагагічнага комплексу “Мальскі дзіцячы сад — базавая школа” Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Алены Сяргееўны Касцюк.
4. Урок у 8 класе на тэму “Асяроддзе пражывання, знешняя будова земнаводных. Шкілет” (дысцыпліна “Біялогія”) настаўніцы сярэдняй школы № 6 Ліды Гродзенскай вобласці Таццяны Іванаўны Лагуноўскай.
5. Урок у 8 класе на тэму “Вада — універсальны растваральнік. Растворы” (дысцыпліна “Хімія”) настаўніцы гімназіі № 1 Ваўкавыска Гродзенскай вобласці Алены Мікалаеўны Лебядзевіч.
6. Урок у 8 класе на тэму “Асаблівасці будовы паўзуноў як першых сапраўдных сухапутных жывёл” (дысцыпліна “Біялогія”) настаўніцы сярэдняй школы № 4 Ліды Гродзенскай вобласці Алены Станіславаўны Мілейка.
7. Урок у 7 класе на тэму “Вада” (дысцыпліна “Хімія”) настаўніцы вучэбна-педагагічнага комплексу “Забалацкая яслі-сад — сярэдняя школа” Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці Яніны Яўгеньеўны Міхайлавай.
8. Урок у 8 класе на тэму “Паняцце аб акісляльна-аднаўленчых рэакцыях” (дысцыпліна “Хімія”) настаўніцы Квасоўскай сярэдняй школы Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці Тэрэсы Генрыхаўны Сiльвановіч.
Намінацыя “Лепшы ўрок ці факультатыўныя заняткі па замежнай мове”
Журы: Вольга Валер’еўна Брыч (Івацэвічы, Брэсцкая вобласць), Інеса Уладзіміраўна Зубрыліна (Дзятлава, Гродзенская вобласць), Галіна Сільвестраўна Хадасевіч (Мінск).
У конкурсе па гэтай намінацыі ўдзельнічалі 133 работы.
1. Урок у 5 класе на тэму “Будзьце здаровы!” (дысцыпліна “Замежная мова (англ.)”) настаўніцы сярэдняй школы № 2 Ляхавіч Брэсцкай вобласці Наталлі Іванаўны Аўчынкі.
2. Урок у 5 класе на тэму “Парады для здаровага харчавання” (дысцыпліна “Замежная мова (англ.)”) настаўніцы гімназіі № 51 Гомеля Святланы Уладзіміраўны Бабок.
3. Урок у 10 класе на тэму “Праблемы моладзі. Бацькі і дзеці” (дысцыпліна “Замежная мова (ісп.)”) настаўніцы гімназіі № 2 Ваўкавыска Гродзенскай вобласці Юліі Уладзіміраўны Касталомавай.
4. Урок у 9 класе на тэму “Няма нічога лепшага за добрую кнігу” (дысцыпліна “Замежная мова (англ.)”) настаўніцы сярэдняй школы № 15 Магілёва Алены Аляксандраўны Кошалевай.
5. Урок у 6 класе на тэму “Геаграфія Францыі” (дысцыпліна “Замежная мова (франц.)”) настаўніцы сярэдняй школы № 157 Мінска Таццяны Мікалаеўны Мажылоўскай.
6. Урок у 6 класе на тэму “Школьнае жыццё” (дысцыпліна “Замежная мова (англ.)”) настаўніцы гімназіі № 2 Наваполацка Віцебскай вобласці Наталлі Мікалаеўны Саламахі.
7. Урок у 9 класе на тэму “Стэрэатыпы аб шатландцах” (дысцыпліна “Замежная мова (англ.)”) настаўніка ліцэя Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Аляксандра Мар’янавіча Сарокі.
8. Урок у 7 класе на тэму “Здаровы лад жыцця” (дысцыпліна “Замежная мова (ням.)”) настаўніцы сярэдняй школы № 34 Мінска Вольгі Уладзіміраўны Сцебіхавай.
9. Урок у 9 класе на тэму “Запрашаю ў мой дом” (дысцыпліна “Замежная мова (англ.)”) настаўніцы гімназіі № 1 Ліды Гродзенскай вобласці Алены Дзмітрыеўны Янковіч.
10. Урок у 10 класе на тэму “Сям’я. Адносіны паміж пакаленнямі” (дысцыпліна “Замежная мова (англ.)”) настаўніцы гімназіі № 56 Гомеля Людмілы Васільеўны Ярохінай.