Наперадзе важныя этапы развіцця

- 14:47Інфармацыйная гадзіна, Рознае

Садружнасць Незалежных Дзяржаў важна захаваць і павышаць яе эфектыўнасць. Аб гэтым заявіў Старшыня Выканаўчага камітэта — выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў перад пасяджэннем Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці.

“Адной з цэнтральных тэм у ходзе абмеркавання кіраўнікамі ўрадаў была тэма адаптацыі Садружнасці да новых рэалій. Адназначная выснова: Садружнасць Незалежных Дзяржаў нам патрэбна, яе трэба і захаваць, і ўдасканальваць, і павышаць яе эфектыўнасць. Нашу дзейнасць трэба суадносіць з новымі рэаліямі. Большасць кіраўнікоў дэлегацый гэта пацвердзілі”, — сказаў Сяргей Лебедзеў, каменціруючы вынікі праведзенага пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД.

У якасці прыкладу таго, што Садружнасць дзейнічае і развіваецца, Сяргей Лебедзеў назваў некалькі важных мерапрыемстваў, сустрэч, пасяджэнняў, якія прайшлі апошнім часам. У прыватнасці, у сферы гуманітарнага супрацоўніцтва ён адзначыў цырымонію ўручэння прэміі “Зоркі Садружнасці”, з’езд анколагаў краін СНД у Мінску. У сферы бяспекі — пасяджэнне савета кіраўнікоў спецслужбаў краін Садружнасці.

“Работа прадаўжаецца. Мы ўмацоўваем наша ўзаемадзеянне. І вельмі спадзяюся, што гэтыя 25 гадоў існавання СНД, якія мы адзначаем у бягучым годзе, толькі пачатак вялікага шляху Садружнасці. Наперадзе нас чакаюць важныя этапы развіцця. І мы будзем рабіць усё для таго, каб Садружнасць не толькі захаваць, але і ўмацаваць, развіваць яе”, — сказаў Старшыня Выканаўчага камітэта.