“Настаўніцкай газеце” — 75 гадоў! Для газеты гэта паважаны ўзрост, асабліва сёння, калі вельмі хутка з’яўляюцца і знікаюць асобныя сродкі масавай інфармацыі. З упэўненасцю можна сказаць, што “Настаўніцкая газета” — гэта не проста крыніца інфармацыі пра падзеі ў сістэме адукацыі нашай краіны, але і сапраўдны летапісец гісторыі педагогікі Беларусі. Не адно пакаленне цудоўных журналістаў і пазаштатных карэспандэнтаў старонка за старонкай напаўняюць гэты летапіс новымі фактамі, аналітычнымі аглядамі і метадычнымі навінкамі.
За час свайго існавання “Настаўніцкая газета” прайшла вялікі і нялёгкі шлях, але прыемна адзначыць, што нязменным заставалася адно: выданне заўсёды было блізкім для сваіх чытачоў, яму давяраюць, яго чытаюць, яго любяць. Давяраюць, бо газета заўсёды была крыніцай аператыўнай і аб’ектыўнай інфармацыі, любяць за максімальную блізкасць да людзей.
У гэтыя святочныя дні хочацца пажадаць рэдакцыі “Настаўніцкай газеты” творчых поспехаў, папаўнення чытацкай аўдыторыі, а кожнаму супрацоўніку — моцнага здароўя, новых дасягненняў, цікавых і пазітыўных тэм, вострага пяра і новых здзяйсненняў!
Калектыў навукова-метадычнай установы “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.




