У чэрвені Выдавецкім домам “Педагагічная прэса” быў аб’яўлены конкурс на лепшы праект па летнім аздараўленні навучэнцаў ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі.
Вынікі конкурсу падведзены, і мы спяшаемся назваць пераможцаў!
1-е месца — у гімназіі № 14 Гомеля за праект “Вакол Беларусі за 18 дзён” у намінацыі “Лепшы грамадзянска-патрыятычны праект” (аўтары праекта: намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Алена Аркадзьеўна Казакова і настаўнік фізічнай культуры і здароўя Канстанцін Уладзіміравіч Кугот).
2-е месца — у сярэдняй школы № 1 Навагрудка за праект Media-BOOM у намінацыі “Лепшы праект па арганізацыі лагера для творчых дзяцей” (аўтары праекта: настаўніца працоўнага навучання Алена Паўлаўна Сусла і настаўніца пачатковых класаў Вольга Васільеўна Падмазава).
3-е месца паміж сабой падзялілі дзве навучальныя ўстановы: Старалядненская базавая школа імя Ф.П.Занько Лепельскага раёна за праект “Лядненскія крывічы” ў намінацыі “Лепшы грамадзянска-патрыятычны праект” (аўтары праекта: дырэктар установы Эльвіра Рыгораўна Сазонава і педагог-арганізатар Іна Уладзіміраўна Шалак) і сярэдняя школа № 177 Мінска за праект па развіцці экалагічнай дасведчанасці навучэнцаў з лёгкай інтэлектуальнай недастатковасцю з дапамогай эўрыстычнай лабараторыі “Экасправа” ў намінацыі “Лепшы турыстычна-краязнаўчы праект” (аўтар праекта — настаўнік-дэфектолаг Святлана Фёдараўна Цімафеева).
Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і атрымаюць каштоўныя падарункі.
Лепшыя работы будуць апублікаваны на сеткавым рэсурсе Выдавецкага дома NG-PRESS.BY.
Віншуем пераможцаў!
Наталля ЛУТЧАНКА.