Незагоеныя раны

- 12:35Адукацыйная прастора, Адукацыйныя праекты

У Брэсцкай санаторнай школе-­інтэрнаце рэалізуецца праект “Незагоеныя раны зямлі”.

– Адна з найбольш трагічных старонак гісторыі беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны звязана з падзеямі ў Хатыні ў сакавіку 1943 года. Гэтае месца даўно стала сімвалам нацыянальнага гора. Але такіх месцаў у нашай краіне, на жаль, шмат, і забы­ваць пра іх нельга. Боль іншых Хатыняў літаральна крычыць з сухіх запісаў энцыклапедычных даведнікаў і гранітных абеліскаў, многія з якіх знаходзяцца ў крокавай даступнасці. Адны бачылі іх, прахо­дзячы ці праяз­джаючы міма, другія толькі чулі пра іх, але не знайшлі і не наведалі, трэція ўвогуле не ведалі пра іх, — гаворыць настаўнік гісторыі Брэсцкай санаторнай школы-інтэрната Андрэй Сенатараў.

Вучні гэтай установы вырашылі выправіць сітуацыю і пачалі, як кажуць, ад роднага парога: з найбліжэйшых мясцін, маўклівых сведак генацыду беларускага народа на брэсцкай зямлі.

У рамках школьнага праекта распрацаваны аднайменны экскурсійны маршрут, разлічаны на 2 дні: Брэст (8 аб’ектаў) — Дамачава — Боркі — Зялёная Буда — Драмлёва — Брэст. Першы пункт — месца масавага расстрэ­лу мірных жыхароў на пляцоўцы былога форта № 3, дзе сёння размяшчаецца Брэсцкі электрамеханічны завод. Гэты аб’ект знаходзіцца ўсяго за кіламетр ад школы-інтэрната. Пра трагічныя падзеі нагадвае валун-абеліск непадалёк буйнога магазіна. Многія брэстаўчане праходзяць міма і нават не ўяўляюць, што калісьці вытваралі тут фашысты.   

 

Чытайце матэрыял Сяргея Грышкевіча ў нумары ад 10 студзеня 2023 года.