Палітычны працэс павінен быць запушчаны як мага хутчэй

- 10:23Інфармацыйная гадзіна

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран, канцлер ФРГ Ангела Меркель, Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд і Прэм’ер-міністр Італіі Матэа Рэнцы “падтрымалі дарожную карту ўрэгулявання, узгодненую Міжнароднай групай падтрымкі Сірыі і зацверджаную рэзалюцыяй 2254 Савета Бяспекі ААН”.

Лідары пяці краін правялі ў канцы мінулага тыдня тэлефонную размову. Яны грунтоўна абмеркавалі пытанні сірыйскага крызісу ў кантэксце рэалізацыі сумеснай заявы Расіі і ЗША ў якасці сустаршынь Міжнароднай групы падтрымкі Сірыі аб спыненні з 27 лютага баявых дзеянняў у гэтай краіне, адзначылі ў прэс-службе Крамля.
Выказана гатоўнасць да нарошчвання сумесных дзеянняў па вырашэнні вострых гуманітарных праблем.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у размове з еўрапейскімі лідарамі адзначыў, што рашэнне сірыйскіх улад аб правядзенні ў красавіку 2016 года парламенцкіх выбараў прымаецца ў адпаведнасці з дзеючай Канстытуцыяй Сірыйскай Арабскай Рэспублікі і не перашкаджае крокам па выбудоўванні мірнага працэсу.
Канцлер Германіі Ангела Меркель на прэс-канферэнцыі ў Парыжы заявіла, што Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у ходзе праведзенай тэлефоннай канферэнцыі з заходнімі лідарамі пацвердзіў прыхільнасць Масквы да рэжыму спынення агню ў Сірыі. “Хачу падкрэсліць, што абавязацельствы па захаванні рэжыму перамір’я — важны пасыл, які быў пацверджаны у тым ліку і расійскім прэзідэнтам”, — сказала яна. “Мы сышліся на думцы, што палітычны працэс у Сірыі павінен быць запушчаны як мага хутчэй”, — дадала Меркель.
Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд заявіў у Парыжы па выніках тэлефонных перагавораў, што лічыць правакацыйнай ідэю правядзення парламенцкіх выбараў у Сірыі. Як растлумачылі ў Елісейскім палацы, Прэзідэнт Францыі меў на ўвазе парламенцкія выбары, якія раней Асад назначыў у краіне на 13 красавіка. Гэтая аб’ява была зроблена ў Дамаску адразу пасля паведамлення аб узгадненні рэжыму спынення агню ў Сірыі.
Рэжым спынення агню ў Сірыі ўступіў у сілу ў ноч на 27 лютага. Бакі перыядычна паведамляюць аб асобных выпадках парушэння перамір’я, але яны маюць лакальны характар і на сітуацыю ў цэлым не ўплываюць. Перамір’е не распаўсюджваецца на экстрэмісцкія групоўкі “Ісламская дзяржава” і “Джэбхат ан-нусра”, а таксама на іншыя фарміраванні, якія СБ ААН прызнаў тэрарыстычнымі.