Пазбавіцца ад негатыву ў адносінах

- 12:15Інфармацыйная гадзіна, Рознае

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган паведаміў, што ў пісьме Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну выказаў шкадаванне за інцыдэнт са збітым Су-24. Аб гэтым ён заявіў у час выступлення ў Анкары.

“У адносінах з Расіяй у нас адбыўся крызіс з-за самалёта (Су-24, збітага 24 лістапада 2015 года Турцыяй у Сірыі). Мы прынялі крокі, каб выключыць гэты негатыў з нашых адносін. Гэтае пісьмо, якое я накіраваў для аднаўлення развіцця адносін з Расіяй, упэўнены, паслужыць на карысць абедзвюм нашым краінам”, — сказаў ён.

Рэджэп Таіп Эрдаган дадаў, што ў накіраваным пісьме ён асабіста Уладзіміру Пуціну выказаў шкадаванне з-за інцыдэнту з самалётам.

“Таксама я нагадаў аб нашых магчымасцях для рэгіянальнага супрацоўніцтва па шырокім спектры пытанняў. Я веру, што мы зможам хутка нармалізаваць нашы адносіны, тэрмінова пазбавіўшыся ад гэтай цяперашняй сітуацыі, якая наносіць шкоду абедзвюм краінам”, — заявіў Рэджэп Таіп Эрдаган.

Прэм’ер-міністр Турцыі Біналі Йылдырым заявіў у сваім афіцыйным акаўнце ў Twitter, што “турэцкаму і расійскаму народу не падабаецца гэты крызіс”.

Таксама Біналі Йылдырым у эфіры тэлеканала TRT сказаў, што працэс нармалізацыі адносін паміж Турцыяй і Расіяй фактычна пачаўся. Ён адзначыў, што ў пісьме Прэзідэнта Турцыі Прэзідэнту Расіі турэцкі бок “выказаў смутак з-за здарэння і паведаміў, што, калі неабходна, выплаціць кампенсацыю”.