Пазнай Навагрудак

- 10:49Нам пішуць

Самым яркім і запамінальным мерапрыемствам для выхаванцаў лагера працы і адпачынку “Новагародцы” сярэдняй школы № 5 Навагрудка стала квэст-экскурсія “Пазнай Навагрудак”.

Хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся ў турысцка-інфармацыйны цэнтр горада Навагрудка, дзе ім прапанавалі займальнае падарожжа па горадзе. Падчас праходжання квэсту трэба было разгадваць цікавыя загадкі і зрабіць сэлфі на фоне культурных аб’ектаў Навагрудчыны, падзяліцца фотаздымкамі ў сацыяльных сетках з хэштэгам #квэст_навагрудак. Калі ўсе заданні былі выкананы, удзельнікам гульні заставалася разгадаць ключавую фразу і вярнуцца ў цэнтр. Лепшыя каманды былі ўзнагароджаны падарункамі.

“Мы гаспадары нашага горада, а ён для нас куфэрак гісторыі з вялікімі скарбамі жыцця”, — да такой высновы прыйшлі хлопчыкі і дзяўчынкі пасля цікавай і карыснай гульні-экскурсіі.

Алена ЛІТАВАР,
старшы выхавальнік лагера працы і адпачынку “Новагародцы”
сярэдняй школы № 5 Навагрудка.