Гэта ўсё пра Міхаіла Петрушэнку, настаўніка фізкультуры Каменскай дзяржаўнай дапаможнай школы-інтэрната Бабруйскага раёна.
За час работы ў школе ён атрымаў тры вышэйшыя адукацыі — філасофскую, дэфекталагічную і фізкультурную. З’яўляецца актыўным удзельнікам і пераможцам як спартыўных спаборніцтваў, так і настаўніцкіх конкурсаў.
— На лыжах марафонскую дыстанцыю ў 50 км аднойчы пераадолеў за 2 гадзіны 43 мінуты, што значна вышэй, чым патрабуецца для першага спартыўнага разраду, — прызнаецца Міхаіл Леанідавіч. — Але бег для сябе, афіцыйна гэты вынік не зафіксаваў.
Затое ў канцы мінулага года педагог атрымаў прызнаны вынік: дыплом І ступені на VIII Рэспубліканскім конкурсе “Сучасныя тэхналогіі ў спецыяльнай адукацыі”, дзе выступаў з тэмай “Развіццё хуткасна-сілавых здольнасцей у вучняў з інтэлектуальнай недастатковасцю з дапамогай спаборніцкага метаду ў малой зале”.
— У Каменскай школе-інтэрнаце працую ўжо больш за 20 гадоў, — расказвае Міхаіл Леанідавіч. — Уладкаваўся сюды, калі вучыўся (завочна) на другім курсе філасофскага факультэта БДУ, бо была вакансія выхавальніка. Школа знаходзіцца ў вёсцы Слабодцы, што за 10 кіламетраў ад Бабруйска, дзе я пражываю. Праз 10 гадоў практычнай дзейнасці атрымаў кваліфікацыю настаўніка-дэфектолага ў рамках перападрыхтоўкі ў АПА. А неўзабаве з’явілася вакансія настаўніка фізкультуры, якая мяне зацікавіла, бо я з дзяцінства займаюся спортам — лыжамі, бегам, плаваннем, стральбой. Адпаведны дыплом атрымаў у БДПУ імя Максіма Танка.
Чытайце матэрыял Надзеі Церахавай у нумары ад 13 студзеня 2023 года.