Пераадолець “вельмі цяжкі час” дапаможа толькі “яшчэ больш цесны саюз”

- 11:04Інфармацыйная гадзіна

Кіраўнікі МЗС краін — заснавальніц Еўрасаюза абмеркавалі ў Рыме будучыню Еўропы, аднаўленне працэсу інтэграцыі, міграцыйны крызіс, змяненне клімату. Як паведамляюць інфармагенцтвы, у сумеснай заяве кіраўнікоў МЗС Германіі, Францыі, Італіі, Бельгіі, Нідэрландаў і Люксембурга гаворыцца, што ЕС сутыкаецца з “вельмі цяжкім часам”.

Дзяржавы — заснавальніцы ЕС прытрымліваюцца агульнага вырашэння цяперашніх глабальных канфліктаў, такіх як крызіс бежанцаў і тэрарыстычныя пагрозы. Палітыкі лічаць, што адказам на гэта можа быць толькі “яшчэ больш цесны саюз”. Пры гэтым міністры прызналі правамоцнасць існавання “Еўропы дзвюх скарасцей”: ЕС дапускае “розныя шляхі для інтэграцыі”.
Сустрэча заснавальнікаў Еўрасаюза прайшла напярэдадні 60-годдзя з моманту заключэння Рымскага дагавора. Менавіта гэтае пагадненне паслужыла асновай для стварэння Еўрапейскай эканамічнай супольнасці.
Наступная сустрэча адбудзецца ў найбліжэйшыя месяцы ў Бельгіі.
Раней кіраўнікі цэнтрабанкаў Германіі і Францыі Енс Вайдман і Вілерой дэ Гало выступілі за тое, каб краіны — члены ЕС у значнай ступені перадалі свае правы і паўнамоцтвы на агульнаеўрапейскі ўзровень.