Першая перамога беларускай зборнай

- 10:54Інфармацыйная гадзіна, Рознае

Зборная Беларусі перамагла на старце Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі сапернікаў з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў з лікам 7:3 (3:0, 4:1, 0:2).

Абедзве каманды на папярэднім этапе турніру выступаюць у групе А. Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі ўжо на другой мінуце першага перыяду намаганнямі Канстанціна Кальцова павяла ў ліку — 1:0. Галявым хет-трыкам вызначыўся ў матчы гаспадароў пляцоўкі Андрэй Асташэвіч, якому тройчы асісціраваў пры ўзяцці варот Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы стаў аўтарам сёмай шайбы беларускай каманды на саракавой мінуце гульні. У заключныя дваццаць мінут матчу хакеісты ААЭ, дзякуючы двум дакладным кідкам, змаглі скараціць адставанне ў ліку.

Лепшымі гульцамі праведзенай сустрэчы сталі Амар аль-Шамісі і Андрэй Асташэвіч.

Каманда ААЭ трэці раз удзельнічае ў Калядным турніры. Год назад беларускія хакеісты і лядовая дружына ААЭ сустракаліся таксама на папярэдняй стадыі, перамога ў студзені 2016-га засталася за гаспадарамі — 11:8. Папулярнасць хакея ў ААЭ імкліва расце. Са стварэннем Абу-Дабійскага спартыўнага клуба спаборніцтваў на лёдзе хакеем актыўна цікавіцца моладзь.