Пошук новых гарызонтаў

- 10:16Людзі адукацыі, Суразмоўца, Суразмоўца

“Выберы сабе працу па душы — і табе не прыйдзецца працаваць ніводнага дня ў сваім жыцці”. Гэтай парадай Канфуцыя паспяхова скарыстаўся педагог дадатковай адукацыі Яўген Маславаты.

Пералічыць усё, што ён любіць і ўмее, складана, але я ўсё ж паспрабую: іграе на акардэоне, фартэпіяна і скрыпцы, страляе з лука, займаецца тайскім боксам і барацьбой, гуляе ў шахматы, танцуе ў розных стылях — ад электрык бугі да брэйк-данса. І гэта далёка не ўсё. Сёння педагог вядзе гурткі ў трох сталічных установах дадатковай адукацыі і ў сярэдняй школе. Яго рабочы дзень пачынаецца а 9-й гадзіне і працягваецца да 9 вечара, увесь гэты час ён лоўка перамяшчаецца па ўсім горадзе, каб паспець з аднаго пункта ў другі, пераключыцца з шахмат на ўрокі самаабароны, з урокаў самаабароны — на стральбу з лука, са стральбы з лука — на стрыт-дэнс…

Сам ён апісвае свой шалёны графік наступным чынам:

— Я вельмі шчаслівы чалавек. У мяне кожны дзень выхадны. Апошні раз я працаваў у студэнцкія гады грузчыкам. Тады ў мяне яшчэ не было прафесіі і трэба было неяк выкручвацца, каб зарабіць кішэнныя грошы. А з таго часу, як скончыў універсітэт, я ні дня не працую, а 24/7 займаюся толькі тым, што люблю.

Пра тое, што стане педагогам, Яўген Уладзіміравіч ведаў гадоў з дзесяці. Як ён сам тлумачыць, проста добра вучыўся ў школе, любіў спорт і “музыкалку” і яшчэ хлопчыкам зразумеў, што веды і навыкі даюць чалавеку выбар і свабоду рэалізацыі. Чым больш ты ўмееш, тым больш у цябе магчымасцей займацца тым, што прыносіць радасць, і адчуваць больш адценняў жыцця.

— Я неяк падлічыў: для таго каб паспець рэалізаваць усё, што хацеў бы, спатрэбіцца больш за тысячу гадоў. А раз нельга аха­піць усё, варта выбраць для сябе прыя­рытэты і правільна паста­віць мэты. Я і сваіх вучняў настройваю: без пастаноўкі мэты нічога ў гэтым свеце не адбываецца. Галоўнае — выбраць пункт, да якога вы будзеце рухацца, — адзначае мой суразмоўнік.

 

Чытайце матэрыял Віталіны Несцяровіч у нумары ад 31 студзеня 2023 года.