Пра актыўнасць і не толькі

- 9:00Людзі адукацыі, Суразмоўца, Суразмоўца

Педагог­-арганізатар Гомельскага дзяржаўнага абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі Аксана Міхайлаўна Сіраж у мінулым годзе запусціла праект “РroАктыў: ІКСх2”, мэтай якога стала фарміраванне рознабакова развітой, маральна сталай, творчай асобы дзіцяці. А ў гэтым годзе педагог удасканаліла сваё стварэнне і назвала яго“РroАктыў: ІКСх2 ад А да Я”. 

— Ідэя творчага праекта зараджалася даволі доўга. У мяне былі накіды і варыянты этапаў конкурсаў. Паступова я стала рухацца да самой канцэпцыі. Былі вызначаны асноўныя задачы праекта: уцягванне вучняў у розныя віды адпачынкавай дзейнасці з улікам іх інтарэсаў, здольнасцей і патрэб, фарміраванне ў дзяцей імкнення да пазнання свету, пошуку новых магчымасцей для рэалізацыі ўласнага патэнцыялу. А таксама забеспячэнне духоўнага, інтэлектуальнага, эстэтычнага, культурнага развіцця,  далучэнне да вопыту пабудовы міжасобасных адносін на аснове ўдзелу ў сумеснай грамадска значнай дзейнасці, — расказвае педагог-арганізатар. 

Аксана Міхайлаўна задумвалася, якія прыёмы выкарыстоўваць для дасягнення пастаўленых задач, і прыйшла да высновы, што гэта будзе актыўны вольны час.

— Гэта такі від дзейнасці, у якім арганічна спалучаюцца як навучанне, так і выхаванне. З аднаго боку, ён садзейнічае фарміраванню ў дзіцяці ўяўленняў аб сутнасці з’яў, развівае пэўныя навыкі, а з другога — фарміруе маральныя якасці асобы, такія як мэтанакіраванасць, пазнавальная актыў­насць, уменне ўзаемадзейнічаць, плана­ваць дзейнасць і аказваць узаемадапамогу, — адзначае педагог. 

 

Чытайце матэрыял Настассі Чарканавай у нумары ад 22 лістапада 2022 года.