Расія: дума падтрымала праект аб дзяржакрэдытацыі ВНУ

- 14:44Паралелі

Дзярждума на пленарным пасяджэнні прыняла ў першым чытанні ўрадавы законапраект, які патрабуе абавязкова ўлічваць незалежныя звесткі аб якасці падрыхтоўкі студэнтаў пры дзяржаўнай акрэдытацыі праграм.

Законапраектам прапануецца дапоўніць федэральны Закон “Аб адукацыі”. Мэта дакумента — заканадаўча замацаваць абавязковы ўлік звестак аб незалежнай ацэнцы якасці падрыхтоўкі студэнтаў пры дзяржаўнай акрэдытацыі адукацыйнай дзейнасці.

Адпаведныя змены ўносяцца ў палажэнне аб дзяржакрэдытацыі: яно дапаўняецца нормай абавязковага ўліку такіх звестак. У дзеючай рэдакцыі закон дапускае правя-дзенне гэтай ацэнкі ў ініцыятыўным парадку.

У фінансава-эканамічным абгрунтаванні да законапраекта адзначаецца, што яго прыняцце і рэалізацыя не запатрабуе выдзялення дадатковых сродкаў з бюджэтнай сістэмы Расійскай Федэрацыі, а таксама не прывядзе да негатыўных сацыяльна-эканамічных, фінансавых і іншых наступстваў.