Расія: ва Усерасійскай алімпіядзе змогуць удзельнічаць вучні 4-х класаў

Вучні 4-х класаў змогуць удзельнічаць ва Усерасійскай алімпіядзе школьнікаў, паведаміла кіраўнік мінадукацыі і навукі Вольга Васільева на прэс-канферэнцыі ў МІА “Расія сёння”.

“Нашы дзеці, чацвёртакласнікі, будуць удзельнічаць у алімпіядзе па матэматыцы і рускай мове”, — сказала В.Васільева.

Яна адзначыла, што ў мінулым годзе на Усерасійскай алімпіядзе школьнікаў былі дабаўлены тры прадметы: іспанская, італьянская і кітайская мовы. Далейшае пашырэнне пераліку дысцыплін пакуль не плануецца. Міністр патлумачыла, што эксперымент па ўвядзенні новых прадметаў прайшоў удала, цяпер неабходна дэталёва прааналізаваць яго вынікі.