Расія: вучэбная праграма праекта “Бізнес-уік-энд” стартуе ў Маскве

- 10:00Паралелі

Новая вучэбная праграма для прадпрымальнікаў і ўдзельнікаў праекта “Бізнес-уік-энд” пачнецца з 1 жніўня. Пра гэта паведаміла намеснік мэра Масквы Наталля Сяргуніна.

Далучыцца да яе могуць не толькі ўдзельнікі праекта, але і маладыя прадпрымальнікі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, у якіх ужо ёсць свой бізнес, напрацаваная база кліентаў і продажу.

“Новая праграма “Бізнес-уік-энду” — самая працяглая за ўсю гісторыю праекта: навучанне будзе доўжыцца 22 тыдні. Чакаецца, што галіновы акселератар пройдуць не менш за 800 чалавек, — расказала Н.Сяргуніна. — Сваімі навыкамі і ведамі з удзельнікамі падзеляцца эксперты сусветнага ўзроўню, уключаючы прадпрымальнікаў з міжнародным вопытам, венчурных інвестараў і экспертаў школ МВА”.

Навучанне пабудавана на аснове індывідуальнага падыходу ў залежнасці ад задач, якія стаяць перад бізнесам. Праекты прадпрымальнікаў чакае дэталёвы аўдыт з наступным фарміраваннем плана іх развіцця. У рамках персанальных адукацыйных трэкаў удзельнікаў падтрымаюць эксперты і пракансультуюць прадпрымальнікі, якія маюць паспяховы міжнародны вопыт рэалізацыі камерцыйных праектаў.

Навучанне пройдзе ў анлайн- і афлайн-фармаце. Будзе прадастаўлены бестэрміновы доступ да ўсіх відэаматэрыялаў, каб у любы момант можна было вярнуцца да атрыманых ведаў.

Галіновы акселератар накіраваны на тое, каб навучыць дзеючых прадпрымальнікаў прыцягваць неабходныя рэсурсы і інвестыцыі для развіцця і маштабавання сваіх камерцыйных праектаў. Каманды ўдзельнікаў бу­дуць згрупаваны па напрамках згодна з найбольш хуткарослымі сегментамі эканомікі: EduTech, FoodTech, FinTech, Machine Learning, BigData Analysis, Gaming Indust.