Расія: вынікі “Татальнай дыктоўкі” ўлічаць пры стварэнні падручнікаў рускай мовы

- 11:12Паралелі

Карпарацыя “Расійскі падручнік” пры стварэнні новых падручнікаў па рускай мове будзе ўлічваць вынікі “Татальнай дыктоўкі”, якая прайшла сёлета 14 красавіка, расказала журналістам кіраўнік праекта Вольга Рабкавец.

“У гэтым годзе мы дамовіліся з карпарацыяй “Расійскі падручнік” пра тое, што эксперты, якія складаюць падручнікі рускай мовы, пры рабоце над новымі кнігамі будуць улічваць матэрыялы, вынікі аналізу праверкі “Татальнай дыктоўкі” і будуць прымаць іх як рэкамендацыі пры складанні новых падручнікаў” , — расказала яна.

Па словах кіраўніка праекта, пры праверцы дыктоўкі экспертам становіцца зразумела, што людзі часам памыляюцца з-за не цалкам сфармуляваных ці не вельмі карэктна напісаных правіл у школьных падручніках.

Таксама Вольга Рабкавец паведаміла, што сабраныя падчас аўтапрабегу “Татальнай дыктоўкі” з Новасібірска да Уладзівастока тэксты мясцовых жыхароў збяруць у адно цэлае і ў маі размесцяць на асобным сайце.

“Мы далі вялікі выбар тэм і магчымасць жыхарам гарадоў напісаць пра тое, што, на іх думку, асацыіруецца з горадам: якія месцы варта наведаць, якія месцы не сустрэнеш ні ў адным з даведнікаў, але пры гэтым яны з’яўляюцца для горада знакавымі. Ва ўдзельнікаў была магчымасць напісаць пасланне ва Уладзівасток або расказаць, што ў іх горадзе можна купіць на дзве тысячы рублёў”, — расказала арганізатар.

Дарэчы, больш за ўсё памылак ўдзельнікі “Татальнай дыктоўкі” ў сталіцы дапусцілі ў словах “чересчур”, “струганый” и “палисадник”.

“Чамусьці па-рознаму пісалі слова “чересчур”: “через чур”, “через-чур” таксама было”, — падзялілася каардынатар праекта ў сталіцы Марыя Равінская, дадаўшы, што таксама сярод распаўсюджаных памылак было слова “струганные” замест “струганые”, “полесадник” замест “палисадник”.

Штогадовая адукацыйная акцыя “Татальная дыктоўка” прайшла 14 красавіка больш чым у тысячы гарадоў Расіі і за мяжой. Толькі ў Маскве на 365 пляцоўках пісалі дыктоўку звыш 20 тысяч чалавек. Галоўнай пляцоўкай праекта сёлета стаў Далёкаўсходні федэральны ўніверсітэт ва Уладзівастоку. А на радзіме дыктоўкі, у Новасібірску, тэкст прачытала галасавы памочнік Яндэкса — Аліса. Аўтарам тэксту “Татальнай дыктоўкі — 2018” стала пісьменніца Гузель Яхіна.

Упершыню “Татальная дыктоўка” прайшла ў 2004 годзе ў Новасібірску. У розныя гады аўтарамі тэкстаў станавіліся пісьменнікі Барыс Стругацкіх, Дзмітрый Быкаў, Захар Прылепін, Дзіна Рубіна, Аляксей Іваноў і іншыя.