Развядзенне сіл і сродкаў застаецца важнай тэмай перамоў

- 11:56Інфармацыйная гадзіна

Бакі канфлікту ва Украіне ўзгаднілі некалькі пазіцый па спісах асоб, якія ўтрымліваюцца. Аб гэтым паведаміў спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе Марцін Сайдзік.

Спецпрадстаўнік вітаў дамоўленасці наконт абароны аб’ектаў жыццёва важнай інфраструктуры, дасягнутыя лідарамі “нармандскай чацвёркі” ў час тэлефоннай размовы 24 ліпеня, а таксама падтрымку ў намаганні лідараў па адвядзенні цяжкага ўзбраення і развядзенні сіл і сродкаў. “Важна, што лідары адзначылі ролю СММ АБСЕ і дамовіліся аб неабходнасці прыняцця неадкладных мер бакамі канфлікту для забеспячэння поўнай бяспекі персаналу місіі і яго свабоднага перамяшчэння”, — сказаў Марцін Сайдзік.

Рабочая група па гуманітарных пытаннях правяла пасяджэнне ў фармаце відэаканферэнцыі 31 ліпеня. “Бакі ўзгаднілі яшчэ некалькі пазіцый па спісах асоб, якія ўтрымліваюцца ў сувязі з канфліктам”, — адзначыў Марцін Сайдзік.

У групе па бяспецы бакі прадоўжылі дыскусію па гарантаванні бяспекі ў аб’ектах жыццёва важнай грамадзянскай інфра-структуры. Група таксама рушыла наперад у абмеркаванні спіса новых зон па развядзенні сіл і сродкаў.