Рух да прафесійнага ўдасканалення

- 12:49Адукацыйная прастора, Адукацыйныя праекты

У мінулым навучальным годзе ў сярэдняй школе № 9 імя Героя Савецкага Саюза Г.М.Халасцякова Баранавіч завяршылася рэалізацыя рэспубліканскага праекта “Укараненне мадэлі развіцця прадметна­-метадычных кампетэнцый педагогаў ва ўмовах абнаўлення зместу адукацыі на аснове тэхналогіі “Даследаванне ў дзеянні”.

Сучасная сістэма адукацыі мае патрэбу ў канкурэнтаздольным, мабільным педагогу, які валодае сістэмным, метадалагічным мысленнем, — гаворыць намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Святлана Шкурко. — Актывізацыя дзейнасці настаўніка ў пытаннях прафесійнага развіцця магчыма ў рамках эфектыўнага ўзаемадзеяння з калегамі, пошуку аптымальных метадаў, падыходаў і форм для развіцця прадметна-метадычных кампетэнцый. Менавіта таму мы звярнуліся да тэхналогіі “Даследаванне ў дзеянні” (Lesson Study), якая арыентуе педагогаў на сумеснае даследаванне магчымасцей прымянення на практыцы пэўных  методык і тэхналогій навучання. Падыходзячы да рэалізацыі інавацыйнага праекта, мы прадугледзелі, што, аналізуючы сваю педагагічную практыку, настаўнік зможа ўключыцца ў працэс рэфлексіі, будзе выкарыстоўваць даследчы падыход да арганізацыі адукацыйнага працэсу, зробіць акцэнт на ступень якасці адукацыі і выдзеліць эфектыўныя педагагічныя практыкі для атрымання станоўчых адукацыйных вынікаў. 

Распрацоўшчыкамі праекта выступілі дырэктар сярэдняй школы № 9 Юлія Тарасава і намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Святлана Шкурко, яго навуковае суправаджэнне ажыццяўляла начальнік цэнтра прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі АПА Алена Радзевіч.       

Чытайце матэрыялы Наталлі Калядзіч у нумары ад 3 лютага 2023 года.