Рыхтуецца дэкларацыя аб далейшым развіцці інтэграцыі

- 12:10Інфармацыйная гадзіна

Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК) сумесна з краінамі Еўразійскага эканамічнага саюза пачала распрацоўку дэкларацыі аб далейшым развіцці інтэграцыйных працэсаў у ЕАЭС. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе камісіі са спасылкай на дырэктара Дэпартамента развіцця інтэграцыі ЕЭК Сяргея Шухно.

Даручэнне аб падрыхтоўцы да канца бягучага года такой дэкларацыі было дадзена кіраўнікамі дзяржаў ЕАЭС 14 мая на саміце ў Сочы. Дакумент стане базавым для краін пяцёркі на доўгатэрміновую перспектыву.

“Бакі пачалі ўжо яго распрацоўку. Гэты працэс будзе праходзіць у цесным узаемадзеянні з навуковай і экспертнай грамадскасцю, а таксама бізнесам нашых краін. У прыватнасці, у найбліжэйшы час плануем правесці канферэнцыі па гэтай тэме ў Астане і Мінску”, — паведаміў Сяргей Шухно.