Самы час спыніцца

- 13:09Інфармацыйная гадзіна

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп задаўся пытаннем аб неабходнасці спыніць гонку ўзбраенняў. Аб гэтым ён напісаў на сваёй старонцы ў Twitter.

“Нашы адносіны з Расіяй цяпер горшыя, чым калі-небудзь, нават чым у часы халоднай вайны. Падстаў для гэтага няма. Мы патрэбны Расіі для дапамогі з яе эканомікай, гэта было б вельмі проста зрабіць, і нам трэба, каб усе краіны працавалі разам. Спынім гонку ўзбраенняў!” — напісаў Дональд Трамп у Twitter.

Незадоўга да гэтага Прэзідэнт ЗША ў Twitter аб’явіў аб маючым адбыцца ракетным удары па Сірыі. “Расія абяцае збіваць усе ракеты, выпушчаныя па Сірыі. Падрыхтуйся, Расія, таму што яны будуць прылятаць — добрыя, новыя і “разумныя”, — напісаў Дональд Трамп.

Прадстаўнік МЗС Расійскай Федэрацыі Марыя Захарава, каменціруючы заяву Прэзідэнта ЗША, сказала, што “разумныя” ракеты павінны ляцець у бок тэрарыстаў, а не законнага ўрада, які некалькі гадоў змагаецца з міжнародным тэрарызмам на сваёй тэрыторыі. Яна адзначыла, што ракетны ўдар ЗША можа знішчыць усе доказы прымянення хімзброі ў Сірыі.