Чалавеку заўсёды хочацца ведаць, адкуль што ўзнікае, з чаго створаны пэўныя рэчы і чаму прыродныя з’явы адбываюцца менавіта так, а не інакш. Не мае значэння, колькі табе гадоў, бо разгадаць таямніцы свету хочацца ў любым узросце. Але калі ты яшчэ зусім малы, то дапытлівы розум асабліва востра рэагуе на наваколле: “Што?”, “Адкуль?”, “Чаму?” — упадабаныя дзіцячыя пытанні.
Самыя нястрымныя і непаседлівыя дашкаляты не пакінуць у спакоі бацькоў і выхавальнікаў, пакуль не атрымаюць дакладных тлумачэнняў адносна прадмета іх зацікаўленасці. Якраз для такіх хлопчыкаў і дзяўчынак у нашай краіне праводзіцца конкурс даследчых работ “Я — даследчык”, арганізаваны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь разам з Акадэміяй паслядыпломнай адукацыі і Нацыянальным інстытутам адукацыі. Важнасць яго ў тым, што, акрамя атрыманых адказаў на свае пытанні, дзеці развіваюць інтэлектуальны і творчы патэнцыял. Падчас правядзення даследаванняў ім даводзіцца пагартаць нямала кніг і часопісаў, супастаўляць і аналізаваць, праводзіць эксперыменты і назіранні, рабіць высновы. Разам з тым у дашкольнікаў з’яўляецца цікавасць да навуковых ведаў, фарміруюцца асновы навуковага светапогляду. Гэта добрае поле дзейнасці і для педагогаў, іх прафесійнага ўдасканалення. Лепшы ж вопыт работы па развіцці даследчых уменняў выхаванцаў дэманструецца на рэспубліканскім этапе конкурсу.
Сёлета фіналісты-даследчыкі сабраліся ў Мінску ў апошні тыдзень красавіка, каб прадэманстраваць свае даследчыя работы і пазмагацца за званне лепшых у чатырох намінацыях. Перамогу ў намінацыі “Невядомае ў вядомым” заваявала выхаванка ясляў-сада № 99 Віцебска з работай “Зубасцікі на падаконніку”, у якой яна даследавала драпежныя расліны і іх паводзіны (кіраўнік — намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Вікторыя Волкава). Але самыя дапытлівыя маленькія навукоўцы жывуць на Гомельшчыне: у трох астатніх намінацыях дашкаляты з Гомельскай вобласці атрымалі першыя месцы!
Гэты загадкавы лімон
Хто з нас, дарослых, не піў чай з долькай лімона? Напітак становіцца духмяным, з прыемнай кіслінкай, а долька цытрусу на паверхні чаю ўпрыгожвае кубак. Звычайная справа! Ці многія з нас задумваліся, чаму лімон свабодна плавае? А вось выхаванку ясляў-сада № 24 Мазыра Кацярыну Усікаву гэтая з’ява настолькі зацікавіла, што спроба разабрацца ва ўсім вылілася ў цэлае даследаванне пад назвай “Чаму лімон не тоне ў вадзе?”, вынікам якога стала перамога на Рэспубліканскім конкурсе “Я — даследчык” у намінацыі “Дзіця і прырода”.
Мінулай восенню мама ўсё часцей заварвала для Каці чай з лімонам. Назіраючы за жоўтай долькай, дзяўчынка спрабавала яе ўтапіць лыжачкай, але ў яе нічога не атрымлівалася.
— Мама, чаму так адбываецца?
— А давай паспрабуем разабрацца!
Так пачаліся эксперыменты сям’і Усікавых. Першае, што паспрабавалі маці і дачка, — абабралі лімон ад лупіны і паклалі кавалачак у чай. Ён тут жа патануў. Цяпер загадак стала яшчэ больш. Трэба было разгадваць. Пачалі амаль лабараторныя даследаванні. На стале з’явіліся дзве шклянкі з вадой, два лімоны, адзін з якіх без лупіны, і вагі.
— Я была ўпэўнена, што патоне той лімон, які цяжэйшы, — прызнаецца Каця. — Але ўсё адбылося наадварот. Лімон з лупінай быў цяжэйшы, але ён застаўся на паверхні шклянкі, а абабраны мігам патануў!
Было відавочна, што сакрэт у самой лупіне. Менавіта яна дапамагае фрукту трымацца на паверхні. Хутка ў руках дашкольніцы з’явілася павелічальнае шкло. Уважліва і доўга яна разглядала яркую лупіну зверху, заўважаючы шмат маленькіх дзірачак, і яе мяккі белаваты ўнутраны пласт. А калі апусціла ў ваду, з яе пачалі з’яўляцца бурбалкі паветра. Цяпер усё стала зразумела: у лімоннай лупіне шмат дзірачак, у якіх ёсць паветра. Яно і трымае лімон на вадзе.
Здавалася б, адказ знойдзены, але не для Кацярына Усікавай і яе матулі. Яны працягвалі эксперыментаваць. Спачатку высушылі лупіну і змясцілі ў ваду. Лупіна плавала на паверхні. Затым апусцілі абабраны лімон у шклянку з салёнай вадой — і вельмі здзівіліся, бо ён заставаўся на паверхні.
— Чаму лімон без лупіны ў салёнай вадзе не патануў, мы з мамай даведаліся ў інтэрнэце, — расказвае задаволеная сваімі ведамі і даследаваннем Кацярына. — Аказваецца, усе навакольныя прадметы складаюцца з малекул — такіх маленькіх чалавечкаў, якія жывуць у прадметах, сябруюць паміж сабой, моцна трымаюцца за ручкі, таму маюць вялікую шчыльнасць.
Ведае дзяўчынка і простыя законы фізікі. У сваім шасцігадовым узросце яна ўпэўнена расказвае пра тое, што соль павялічвае шчыльнасць вады, таму яна і выштурхнула лімон на паверхню.
— Я нядаўна глядзела перадачу па тэлевізары пра Мёртвае мора, якое вельмі-вельмі салёнае. Цяпер мне зразумела, чаму ў ім людзі не топяцца, а ляжаць на вадзе, як на канапе, — дзеліцца маленькая даследчыца.
Сваімі назіраннямі Каця падзялілася з выхавальніцай Т.У.Гапанчук. Зацікаўленасць выхаванкі проста ўразіла Таццяну Уладзіміраўну, і яна прапанавала дзяўчынцы і яе бацькам прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе. Так, даследчая работа “Чаму лімон не тоне ў вадзе?”, дапоўненая метадычнай прадукцыяй — алгарытмам даследчых дзеянняў, дыдактычнымі гульнямі, электроннай гульнёй, кнігай і брашурай пра ўласцівасці і якасці дзівоснага фрукта — лімона, атрымала дыплом І ступені ў намінацыі “Дзіця і прырода”.
— Даследаванні садзейнічалі фарміраванню ў Каці ўмення выказваць гіпотэзу, здзяйсняць аперацыі аналізу і сінтэзу, параўнанні і абагульненні, рабіць высновы, — гаворыць кіраўнік даследчай работы Таццяна Гапанчук.
Як Рома чарніліцу ўпусціў
Даследчай рабоце “З чаго можна зрабіць чарніла?” выхаванца старшай групы Рамана Мікаласа ельскага ясляў-сада № 1 папярэднічала, скажам прама, не вельмі прыемнае здарэнне. Аднойчы на экскурсіі ў этнаграфічным пакоі хлопчык убачыў на этажэрцы цікавы для яго прадмет — чарніліцу. “Які незвычайны прадмет! Для чаго ён прызначаны?” — падумаў Рома, круцячы чарніліцу ў руках. Неўзабаве бутэлечка выслізнула — і вадкасць расцяклася па падлозе чорнай плямай.
Можна ўявіць сабе, што думалі тады выхавальнікі і кіраўнік музейнага пакоя. А Раман бясконца круціў у галаве думкі пра незвычайную вадкасць, якая пакінула чорны след. Яму вельмі хацелася паправіць сітуацыю, запоўніць чарніліцу, і ён увесь час думаў, што ж можа быць чарніламі.
Дапамагчы малому вызваліся выхавальнік Святлана Мікалаеўна Якімец і настаўнік-дэфектолаг Таццяна Дзмітрыеўна Назарчук. Менавіта так нарадзілася цікавая даследчая работа, мэтай якой было зразумець, чаму не кожная каляровая вадкасць можа быць чарніламі, і вызначыць, з чаго можна іх зрабіць.
Даследаванне патрабавала ад хлопчыка шмат эксперыментаў. Ён спрабаваў зрабіць чарніла з рознай прыроднай сыравіны: з вады Чорнага мора, чарніц, чарнаплоднай рабіны, морквы, шышак алешыны, буракоў. Аднак патрэбнага выніку не атрымлівалася. Вынікі і назіранні кожнага эксперымента Рома з дапамогай кіраўнікоў заносіў у спецыяльны журнал фіксацыі паслядоўных змен. З’явілася яшчэ адна думка: магчыма, зрабіць чарніла можна з сажы, бо яна пакідае чорны след, які цяжка змыць. І эксперымент з сажай пацвердзіў гіпотэзу! Вадкасць з сажы адпавядала ўсім крытэрыем: была вадкай, мела колер, след на паперы не расцякаўся і не выгараў на працягу доўгага часу.
Праведзеная даследчая работа спрыяла развіццю ў выхаванца даследчых уменняў і фарміраванню пазнавальных матываў. Рамана зацікавіла, ці будзе пісаць ручка чарніламі, зробленымі з сажы, з чаго зрабіць нябачныя чарнілы, чаму чарнілы не выліваюцца з чарніліцы. Ён плануе адказаць на гэтыя пытанні ў наступных даследаваннях.
Для прэзентацыі даследчай работы на рэспубліканскі этап конкурсу былі прадстаўлены матэрыялы працы, відэафільм, фотапрэзентацыя, творчае паэтычнае ўяўленне “Пра тое, як хлопчык Рома ператварыў старадаўнюю чарніліцу ў імянінніцу”, буклеты з займальнымі гульнямі. Цікавай была выстава, якую, згодна з умовамі конкурсу, неабходна было зрабіць кожнаму ўдзельніку. Цэнтрам выставы была чарніліца, запоўненая чарніламі, зробленымі Раманам падчас даследаванняў. А стараннасць і дапытлівасць хлопчыка прынеслі яму дыплом І ступені ў намінацыі “Бюро знаходак”.
Турыстычны маршрут ад сельскага хлопчыка
Выхаванец старшай групы Брылёўскага ясляў-сада, што ў Гомельскім раёне, Улад Нікіцін зацікавіўся, чаму нашу родную Беларусь называюць сінявокай. Ён хлопчык актыўны, дапытлівы, з творчым мысленнем. Чаму б яму не паспрабаваць правесці даследчую работу і не паўдзельнічаць у рэспубліканскім конкурсе? Дапамагчы ў гэтай справе Уладу вырашыла намеснік загадчыка ясляў-сада Таццяна Віктараўна Сіманенка.
Здагадак, чаму Беларусь сінявокая, ва Улада было шмат: вялікая колькасць людзей з блакітнымі вачыма, якія пражываюць у нашай краіне, сінія васількі, якія цвітуць на беларускіх палях, і лён з блакітнымі кветкамі, вялікая колькасць рэк і азёр. Усе здагадкі хлопчык разам з кіраўніком Таццянай Віктараўнай уважліва правяралі, праглядалі шмат рознай літаратуры, аналізавалі. У рэшце рэшт вынік быў зроблены: Беларусь называюць сінявокай таму, што на яе тэрыторыі шмат рэк і азёр.
Аднак на гэтым даследчая работа Улада не скончылася. З дапамогай сабранага ў ходзе даследавання матэрыялу былі складзены турыстычныя маршруты па рэках і азёрах Беларусі, якія занесены на карту.
— Я нават не ведаў, як багата наша краіна на рэкі і азёры! — з захапленнем дзеліцца сваімі ўражаннямі дашкольнік. — Я вельмі хацеў бы пабываць у тых месцах, якія ёсць на нашай карце.
На аснове вынікаў даследаванняў створана развіццёвая гульня “Беларусь рачная і азёрная”.
— Цяпер мы будзем выкарыстоўваць гэтую гульню на занятках з нашымі выхаванцамі, — расказвае Таццяна Сіманенка. — Яна дапаможа дзецям даведацца шмат новага аб сваёй радзіме.
Даследчая работа Улада Нікіціна атрымала дыплом І ступені ў намінацыі “Мая Радзіма — Беларусь”.
Итоги третьего этапа республиканского конкурса исследовательских работ детей дошкольного возраста «Я – исследователь» В номинации «Ребенок и природа» дипломами Министерства образования Республики Беларусь за участие в республиканском конкурсе награждены: Гук Ольга, Купятичский ясли-сад Пинского района, тема исследовательской работы «Сакрэты залатога клубочка», руководитель исследовательской работы, воспитатель дошкольного образования Лопушко Людмила; Багрова Мария, ясли-сад № 14 г. Полоцка, тема исследовательской работы «О чем рассказали яблоки», руководитель исследовательской работы, воспитатель дошкольного образования Траскова Елена; Савельева Яна, Гезгаловский ясли-сад, тема исследовательской работы «Что такое облака?», руководитель исследовательской работы, законный представитель воспитанницы Савельева Елена; Пикун Владислав, ясли-сад № 12 «Березка» г. Жодино, тема исследовательской работы «Овощи и фрукты – источники энергии», руководитель исследовательской работы, законный представитель воспитанника Пикун Екатерина. Дипломом Министерства образования Республики Беларусь третьей степени награждена Баркалова Ульяна, ясли-сад № 2 «Солнышко» г. Костюковичи, тема исследовательской работы «Кто посадил березку на крыше?», руководитель исследовательской работы, воспитатель дошкольного образования Садкова Татьяна. Дипломом Министерства образования Республики Беларусь второй степени награжден Маньковский Евгений, ясли-сад № 240 г. Минска, тема исследовательской работы «Почему хлеб бывает белым и черным?», руководитель исследовательской работы, законный представитель воспитанника Маньковская Татьяна. Дипломом Министерства образования Республики Беларусь первой степени награждена Усикова Екатерина, ясли-сад № 24 г. Мозыря, тема исследовательской работы «Почему лимон не тонет в воде?», руководитель исследовательской работы, воспитатель дошкольного образования Гапанчук Татьяна. В номинации «Мая Радзіма Беларусь» дипломами Министерства образования Республики Беларусь за участие в республиканском конкурсе награждены: Нахай Александра, Дошкольный центр развития ребенка «Росинка» г. Воложина, тема исследовательской работы «История игрушечного детства», руководитель исследовательской работы, воспитатель дошкольного образования Бекиш Алеся; Коханская Ксения, Дошкольный центр развития ребенка № 89 г. Гродно, тема исследовательской работы «Чаму гучыць цацка-свістулька?”, руководитель исследовательской работы, учитель-дефектолог Петрутик Светлана; Кривулец Кира, ясли-сад № 72 г. Бреста, тема исследовательской работы «Секреты глиняной посуды», руководитель исследовательской работы, воспитатель дошкольного образования Казаренко Наталья; Вавула Максим, ясли-сад № 44 г. Бобруйска, тема исследовательской работы «От сохи до трактора», руководитель исследовательской работы, воспитатель дошкольного образования Солодовникова Ирина. Дипломами Министерства образования Республики Беларусь третьей степени награждены: Булавченко Дмитрий, Никитенко Валерия, ясли-сад № 27 г. Витебска, тема исследовательской работы «Тайна бабушкиного сундучка», руководитель исследовательской работы, заместитель заведующего по основной деятельностиКомиссарова Галина. Дипломом Министерства образования Республики Беларусь второй степени награждена Безменова Алиса, ясли-сад № 172 г. Минска, тема исследовательской работы «Какие секреты хранят народные куклы?», руководитель исследовательской работы, заместитель заведующего по основной деятельности Руцкая Рита. Дипломом Министерства образования Республики Беларусь первой степени награжден Никитин Владислав, Брилевский ясли-сад, тема исследовательской работы «Беларусь моя синеокая», руководитель исследовательской работы, заместитель заведующего по основной деятельности Симоненко Татьяна. В номинации «Необычное в обычном» дипломами Министерства образования Республики Беларусь за участие в республиканском конкурсе награждены: Терещук Дарья и Журко Анна, ясли-сад № 9 г. Кобрина, тема исследовательской работы «Дед Мороз! Кто ты?», руководитель исследовательской работы, воспитатель дошкольного образования Цимук Елена; Мазура Мария, ясли-сад № 92 г. Минска, тема исследовательской работы «Профессии моей семьи», руководитель исследовательской работы, воспитатель дошкольного образования Дыдышко Людмила; Юхно Софья, ясли-сад № 31 г. Лида, тема исследовательской работы «Как песчинки превращаются в картинки?», руководитель исследовательской работы, законный представитель воспитанницы Юхно Екатерина; Самусев Савелий, ясли-сад № 12 г. Рогачева, тема исследовательской работы «Почему шарик боится апельсина?», руководитель исследовательской работы, педагог-психологДымко Светлана; Москалевич Артем, ясли-сад № 4 г. Березино, тема исследовательской работы «Конфеты – это вкусно, но почему-то зубкам грустно», руководитель исследовательской работы, заведующий учреждением образования Семашко Светлана. Дипломом Министерства образования Республики Беларусь третьей степени награждена Далимаева Татьяна, Дошкольный центр развития ребенка № 1 г. Могилева, тема исследовательской работы «Чудо-свет, спасающий жизнь», руководитель исследовательской работы, воспитатель дошкольного образования Бирюкова Наталья. Дипломом Министерства образования Республики Беларусь второй степени награждена Гринь Эмилия, ясли-сад № 397 г. Минска, тема исследовательской работы «Почему арбуз называют водяной дыней?», руководитель исследовательской работы воспитатель дошкольного образования Маковская Жанна. Дипломом Министерства образования Республики Беларусь первой степени награждена Свиридова Дана, ясли-сад № 99 г. Витебска, тема исследовательской работы «Зубастики на подоконнике», руководитель исследовательской работы, заместитель заведующего по основной деятельности Волкова Виктория. В номинации «Бюро находок» дипломами Министерства образования Республики Беларусь за участие в республиканском конкурсе награждены: Шишко Андрей, Узденский центр развития ребенка “Вясёлка”», тема исследовательской работы «Сколько профессий у дерева?», руководитель исследовательской работы, воспитатель дошкольного образования Беть Екатерина; Кривощеков Семен, детский ясли-сад г.п. Антополь, тема исследовательской работы «Несколько секретов бобра Зубика». Для вручения диплома приглашается руководитель исследовательской работы, воспитатель дошкольного образованияКудина Нина. Дипломом Министерства образования Республики Беларусь третьей степени награждена Лучко Виталина, ясли-сад № 69 г. Витебска, тема исследовательской работы «Секреты перьевой и шариковой ручки», руководитель исследовательской работы, воспитатель дошкольного образования, законный представитель воспитанника Лучко Ирина. Дипломом Министерства образования Республики Беларусь третьей степени награждена Рубанова Екатерина, ясли-сад аг. Вейно, тема исследовательской работы «Волшебная нить», руководитель исследовательской работы, воспитатель дошкольного образования Коновалова Лидия. Дипломом Министерства образования Республики Беларусь второй степени награжден Мамедов Тимур, ясли-сад № 1 г. п. Кореличи, тема исследовательской работы «Я хочу узнать ответ: «Чупа-чупс» полезен или нет?», руководитель исследовательской работы, воспитатель дошкольного образования Решетко Людмила. Дипломом Министерства образования Республики Беларусь первой степени награжден Миколос Роман, ясли-сад № 1 г. Ельска, тема исследовательской работы «Из чего можно изготовить чернила?», воспитатель дошкольного образования Якимец Светлана. |
Наталля ЛУТЧАНКА.