Што такое «мокрая» археалогія, і чаму гэты кірунак з’яўляецца перспектыўным

- 13:42Персона

Чым займаецца “мокрая” археалогія і чаму гэты кірунак з’яўляецца перспектыўным — расказвае кандыдат гістарычных навук дацэнт кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін БДУ Аляксандра Вайтовіч.

— “Мокрая” археалогія, як ні дзіўна, гэта не гутарковая, а навуковая назва археалагічнага напрамку, які вывучае і рэканст­руюе жыццё нашых продкаў па рэштках, якія захаваліся на затарфаваных абшарах, — гаво­рыць Аляксандра Уладзіміраўна. — У балотах цудоўна зберагаецца арганіка — дрэва, косці, бяроста, тканіна — дзякуючы ў тым ліку адсутнасці кіслароду. Менавіта такія ўмовы ствараюцца пад слоем торфу. Таму тарфянікі — унікальныя мясціны, надзвычай важныя для археалагічнай навукі.

Беларусь — адна з самых перспектыўных краін для развіцця “мокрай” археалогіі, паколькі ў нас больш за 10% тэрыторыі пакрыта балотамі. Самы вядомы комплекс тарфянікавых паселішчаў — Крывінскі, які знаходзіцца ў Віцебскай вобласці. Яго калісьці даследавалі вядомыя беларускія навукоўцы Канстанцін Палікарповіч, Міхась Чарняўскі. Сёння работу працягвае Максім Чарняўскі. У Заходнім Палессі ёсць вядомы археалагічны помнік ля вёскі Камень Пінскага раёна — тут працаваў выдатны археолаг Уладзімір Ісаенка. Мінская вобласць таксама не адстае — тут даследчык Мікола Крывальцэвіч вывучаў рэшткі старажытных вёсак на берагах азёр Вячэра і Кузьмічы. Сёння “мокрай” археалогіяй займаюцца галоўным чынам акадэмічныя навукоўцы. Але раскопкі на Крывінскім тарфяніку ажыццяўляла і экспедыцыя БДУ. І зараз студэнты ўніверсітэта прымаюць удзел у даследаваннях тарфянікавых паселішчаў на валанцёрскіх пачатках.

Чытайце матэрыял Лізаветы Міцкевіч у нумары ад 3 лютага 2023 года.