Што павінна з’явіцца ў кожнай сталічнай школе

- 10:05Образование

На выніковай калегіі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама яго старшыня Андрэй Стрыгельскі агучыў задачы, якія ставяцца перад установамі адукацыі на найбліжэйшую перспектыву, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

– У кожнай мінскай установе адукацыі павінны быць рэалізаваны наступныя кампаненты выхаваўчай прасторы: першы — музей, другі — ваенна-патрыятычны клуб ці клас, трэці — школьны тэатр, чацвёрты — школьны спартыўны клуб і пяты — медыяцэнтр (школьнае радыё, каманда блогераў і інш.), — сказаў А. Стрыгельскі.

Ён падкрэсліў, што гэта пяць задач на бліжэйшыя два — тры гады для кожнага дырэктара.

— Мяркую, тлумачыць важнасць такой работы не трэба. У многіх установах частка гэтых напрамкаў ужо дзейнічае. Для астатніх — наперадзе напружаная работа, — адзначыў старшыня камітэта.

Наталля КАЛЯДЗІЧ
Фота аўтара і з архіва рэдакцыі